12 верасьня беларускія ўлады ў выніку перамоваў з ЗША вызвалілі 52 палітвязьні. 51 зь іх дэпартавалі за мяжу, а ў некаторых забралі пашпарты. Палітык Мікола Статкевіч адмовіўся пакідаць Беларусь. Распыталі праваабаронцаў і юрыстаў, чаму для ўладаў важна выціснуць гэтых людзей з Беларусі.
У Вільні на 14.00 прызначылі прэс-канфэрэнцыю з удзелам выпушчаных з турмаў і вывезеных у Літву беларускіх палітвязьняў. Свабода вядзе жывую відэатрансьляцыю і цытуе асноўныя заявы.
Вызваленых вязьняў прывезьлі ў амбасаду ЗША ў Вільні, дзе іх прыезду некалькі гадзінаў чакалі сваякі, паплечнікі і журналісты. Эмоцыі гістарычнай сустрэчы — у фотарэпартажы Свабоды.
Вызвалены горадзенскі журналіст Павал Мажэйка расказаў Свабодзе пра сустрэчу зь дзецьмі, допіс Трампа і мрою пра піцу.
Прадстаўнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл расказаў журналістам у Вільні, што працягваюцца перамовы пра вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў у Беларусі.
Цяпер Ігар Лосік знаходзіцца ў бясьпецы за межамі Беларусі. За кратамі ён правёў 1904 дні.
Паводле суразмоўцы Свабоды, зьняцьце санкцый азначае магчымасьць набываць сучасную тэхніку і праграмнае абсталяваньне.
У іх ліку 14 замежных грамадзян.
Ва Ўкраіне загінуў грамадзянін Беларусі Віталь Пляшкоў, які ваяваў на баку Расеі паводле кантракту з расейскай арміяй, падпісанага 3 чэрвеня 2025 году.
У Вільні пачалася міжнародная канфэрэнцыя «Беларусь і беларусы ў часы геапалітычнай няўпэўненасьці: глябальныя ўспрыманьні і ўнутраныя рэаліі».
Як паведаміў Белстат, прырост інфляцыі ў студзені-жніўні 2025-га склаў 5,3% пры гадавым прагнозе ўраду не вышэй за 5%.
Юозас Олекас — сацыял-дэмакрат, які працуе ў Сейме Літвы ўжо сёмы тэрмін і зьяўляецца кіраўніком парлямэнцкай групы «За дэмакратычную Беларусь».
Маці загінулага палітвязьня Андрэя Паднябеннага кажа, што яе сына знайшлі павешаным у штрафным ізалятары магілёўскай калёніі. Былыя палітвязьні расказалі Свабодзе, наколькі магчыма павесіцца ў гэтай камэры.
Улады Малдовы абвясьцілі супрацоўніка пасольства Беларусі ў Кішынёве непажаданым.
За апошнія суткі праз польскую мяжу праехала 645 легкавікоў і 709 грузавікоў. Як нават часовае закрыцьцё мяжы адаб’ецца на людзях і эканоміцы. Разьбіраемся.
Два дзясяткі новых і мадэрнізаваных вайсковых аб’ектаў зьявілася ў Беларусі за апошнія тры гады. Сярод іх цэлыя вайсковыя часткі, аэрадромы, вайсковыя базы і пляцоўкі для захоўваньня ядзернай зброі.
Пра гэта ў сацыяльных сетках напісала яго маці Валянціна. Паводле інфармацыі Свабоды, афіцыйная прычына сьмерці палітвязьня — удушша.
На поўдзень ад Менску ў Слуцкім раёне каля вёскі Паўлаўка актыўна ідзе будаўніцтва аб’екта, які экспэрты называюць «стратэгічным» у вайсковым пляне для беларускіх ўладаў і нават робяць дапушчэньне, што тут можа быць разьмешчаны расейскі балістычны ракетны комплекс «Арэшнік».
Журналіст Чэскага грамадзкага радыё Ондржэй Соўкуп у праграме «ПіК Свабоды» пракамэнтаваў абставіны выдварэньня з Чэхіі беларускага дыплямата, якога абвінавацілі ў шпіёнскай дзейнасьці.
Загрузіць яшчэ