Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як сустракалі вызваленых палітвязьняў у Вільні. ВІДЭА

Журналісты чакаюць вызваленых з беларускіх турмаў палітвязьняў. Вільня, 19 сакавіка 2026 году
Журналісты чакаюць вызваленых з беларускіх турмаў палітвязьняў. Вільня, 19 сакавіка 2026 году

Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША 19 сакавіка ў Беларусі вызвалілі яшчэ 250 палітвязьняў. Сярод іх праваабаронцы і іншыя вядомыя людзі. 15 чалавек прымусова вывезьлі зь Беларусі. Радыё Свабода вяла жывы эфір зь Вільні, куды выехалі вызваленыя зьняволеныя.

У Вільню выехалі журналістка Кацярына Андрэева, праваабаронцы «Вясны» Наста Лойка, Марфа Рабкова і Валянцін Стэфановіч, палітычны блогер Эдуард Пальчыс ды іншыя.

Поўны сьпіс вызваленых 19 сакавіка можна паглядзець тут.

19 сакавіка таксама стала вядома, што ЗША здымаюць санкцыі зь «Белінвэстбанку», Банку разьвіцьця Беларусі і Міністэрства фінансаў. Акрамя гэтага, з усіх санкцыйных сьпісаў выключаныя Беларуская калійная кампанія і «Беларуськалій».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG