Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцыяльны эфір зь Фейгіным. Каго вызвалілі і што паабяцаў Лукашэнку прадстаўнік Трампа?

Марк Фейгін, вызваленьне палітвязьняў, візыт Коўла ў Менск. Ілюстрацыйны каляж
Марк Фейгін, вызваленьне палітвязьняў, візыт Коўла ў Менск. Ілюстрацыйны каляж

Спэцыяльны пасланьнік ЗША ў Беларусі Джон Коўл на перамовах у Менску дамовіўся з Лукашэнкам пра вызваленьне групы палтвязьняў. Што атрымае Лукашэнка ў выніку гэтай угоды? На якіх умовах і каго вызваляюць?

Абмеркавалі з расейскім палітыкам, блогерам, праваабаронцам, адвакатам Маркам Фейгіным:

«Мы ўзважваем на шалях жыцьці людзей і палітычныя перамены. Вывад з ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі ў выніку перамоваў з амэрыканскім бокам, вядома, дапамагае ўстойлівасьці гэтага рэжыму. Зь іншага боку, калі не рабіць гэтага, людзі будуць паміраць [за кратамі], палітзьняволеных закладнікаў будзе станавіцца больш. Ігнараваньне гэтага — антыгуманнае стаўленьне.

У выпадку зь Беларусьсю — у адрозьненьне ад Расеі, якая вядзе вайну з Украінай — палітзьняволеных трэба абменьваць на санкцыі. Іншая рэч, што рэжым Лукашэнкі трэба падманваць, санкцыі потым вяртаць у большым памеры, калі ён набірае новых палітзьняволеных. Гэтае пытаньне ніколі ня вырашыць, калі не зьліквідаваць рэжым Лукашэнкі. Ён заўсёды будзе паразытаваць на гэтай магчымасьці браць закладнікаў з сваіх грамадзян і мяняць іх на паляпшэньне свайго асабістага становішча, улады і г д.».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG