Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША здымаюць санкцыі зь «Белінвэстбанку», «Банку разьвіцьця Рэспублікі Беларусь» і Міністэрства фінансаў

абноўлена
Джон Коўл
Джон Коўл

Гэта адказ амэрыканскага боку на вызваленьне партыі беларускіх палітвязьняў.

ЗША здымаюць санкцыі з двух беларускіх банкаў і Міністэрства фінансаў. Акрамя таго, канчаткова вырашана пытаньне наконт санкцыяў на калій. Пра гэта паведаміў журналістам спэцыяльны пасланьнік ЗША Джон Коўл пасьля перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БелТА.

«ЗША здымаюць санкцыі зь „Белінвэстбанку“, „Банку разьвіцьця“ і Міністэрства фінансаў», — заявіў Джон Коўл.

У час папярэдняга раўнду перамоваў у сьнежні 2025 году таксама заяўлялася аб зьняцьці санкцыяў зь беларускага калію. Цяпер гэтае пытаньне, відаць па ўсім, урэгулявалі канчаткова.

«ЗША таксама прынялі рашэньне аб тым, што выводзяцца з усіх санкцыйных сьпісаў дзьве беларускія кампаніі — Беларуская калійная кампанія і „Беларуськалій“», — сказаў спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША.

Журналісты ўдакладнілі, які час спатрэбіцца, каб на практыцы фармалізаваць новыя аб’яўленыя рашэньні аб зьняцьці абмежаваньняў — ці будзе гэта зроблена неадкладна або запатрабуе пэўнага часу.

«Я вас запэўніваю, што гэтым разам усё будзе значна хутчэй, — падкрэсьліў Джон Коўл. — Мы навучыліся гэта рабіць хутчэй. Перад тым, як наведаць Менск зь візытам, мы правялі пашыраныя перамовы зь Міністэрствам фінансаў і іншымі амэрыканскімі структурамі, залучанымі ў стасаваньне санкцыяў».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG