«Асоба і шматлікія добрыя справы памерлага патрыярха Філарэта па праве займаюць асаблівае месца ў сучаснай гісторыі як памеснай Украінскай праваслаўнай царквы, так і ў цэлым Украіны», — сказаў мітрапаліт Эпіфаній.
Паводле яго, менавіта дзякуючы рашэньню Філарэта ў сьнежні 2018 году адбыўся Аб’яднаўчы сабор у Кіеве, зь якога распачаўся працэс да атрыманьня Томасу аб аўтакефаліі ўкраінскай царквы.
Да атрыманьня Томасу мітрапаліт Філарэт ачольваў Украінскую праваслаўную царкву Кіеўскага патрыярхату (УПЦ КП).
У 2015 годзе кіраўнік Кіеўскага патрыярхату Ўкраінскай праваслаўнай царквы Філарэт уручыў бацькам Міхася Жызьнеўскага, які загінуў у 2014 годзе падчас масавых акцый пратэсту ў Кіеве, мэдаль «За ахвярнасьць і любоў да Ўкраіны».
Апроч таго, патрыярх Філарэт асабіста ўзнагароджваў адзнакамі УПЦ КП беларускіх добраахвотнікаў, якія з 2014 году ўдзельнічалі ў абароне Ўкраіны ад расейскай агрэсіі.
Форум