Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі і дзе беларусы замежжа адзначаць Дзень Волі — 2026. Расклад

Дзень Волі ў Вільні, 25 сакавіка 2025
Дзень Волі ў Вільні, 25 сакавіка 2025

25 сакавіка беларусы па ўсім сьвеце адзначаць Дзень Волі, сьвята абвяшчэньня незалежнасьці першай беларускай дзяржавы — Беларускай Народнай Рэспублікі, якое адбылося ў Менску 108 гадоў таму. Першыя імпрэзы пачнуцца 21 сакавіка.

Паводле каардынатара аргкамітэту сьвяткаваньня Дня Волі — 2026, палітыка, былога палітвязьня Паўла Севярынца, сустрэчы ды імпрэзы, прысьвечаныя гэтай падзеі, пачнуцца ў розных краінах і гарадах ужо на гэтым тыдні.

Павал Севярынец паведаміў Свабодзе, што інфармацыя пра сьвяткаваньне Дня Волі 2026 папаўняецца, яна будзе пры патрэбе карэктавацца.

«Паводле зьвестак на 20 сакавіка, Дзень Волі рыхтуюцца адзначаць у дзясятках краін (больш за сорак), больш чым у ста гарадах і мястэчках (сьпіс штодня папаўняецца). Настрой бадзёры і натхняльны. Тое, што ў Вэнэсуэле, на Кубе і ў Іране хістаюцца тыранічныя рэжымы, а таксама прыходзяць зьвесткі пра новае вызваленьне палітзьняволеных у Беларусі, — дае моцны ўздым. Чакаем шматлюднага і яскравага сьвяткаваньня Дня Волі па ўсім сьвеце», — сказаў Свабодзе Павал Севярынец.

На падставе зьвестак аргкамітэту сьвяткаваньня Дня Волі — 2026 і офісу Сьвятланы Ціханоўскай Свабода падрыхтавала сьпіс некаторых сьвяточных падзеяў і месцаў іх правядзеньня.

21 сакавіка

Польшча, Гданьск

14:00 — адкрыцьцё Крыжа ў гонар змагароў за вольную Беларусь.

Гарнізонныя могілкі, ul. Dąbrowskiego 2

17:00 — паэтычна-музычны вечар. Oblackie Centrum Edukacji i Kultury,

ul. Elżbietańska 9/10

Уваход вольны.

Канада, Таронта

13:15 — шэсьце ў гонар Дня Волі. Jane St & Bloor St W

15:00 — урачыстасьць. Беларускі цэнтар (524 St Clarens Avenue)

У праграме:

  • значнасьць Дня Волі для сучаснай Беларусі
  • віншаваньні ад Івонкі Сурвілы, Алеся Бяляцкага і Сьвятланы Ціханоўскай
  • выступы прадстаўнікоў беларускіх і міжнародных арганізацыяў
  • дыялёг пра геапалітыку і дэмакратыю
  • сьвяточны канцэрт

ЗША, Чыкага

15:00 — сьвята ў гонар Дня Волі. Kitchen House café (341 E. Dundee Rd, Wheeling)

У праграме:

  • віктарына пра Беларусь
  • беларускае караоке
  • розыгрыш прызоў
  • настольныя гульні

ЗША, Мінэапаліс

19:30 — адкрыцьцё Беларускага Цэнтру. На цырымоніі выступіць палітык Зянон Пaзьняк i бізнэсовец Павал Сакурэц.Будзе міні-канцэрт і вячэра зь беларускім стравамі.

Паўночная і Паўднёвая Караліна, Блэксбэрг

12:00 — Гуканьне Волі ў Караліне. Kings Mountain State Park

Традыцыйныя беларускія абрады, песьні, карагоды, інтэрактыўная пастаноўка пра БНР, мастацкі аўкцыён. Рэгістрацыя абавязковая.

Нідэрлянды, Гаага

14:00 — віктарына «А што ты ведаеш пра БНР?», прысьвечаная 108-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Stationsweg 10b, 2515 BN Den Haag

22 сакавіка, нядзеля

Польшча, Беласток

10:00 — Боская літургія і малебен за беларускі народ, канцэрт беларускіх песень. Царква Сьвятога апостала Іаана Багаслова, ul. Zbigniewa Herberta 1

12:00 — «Сьвяткаваньне Дня Волі ў найноўшыя часы ў Беларусі і ў дыяспары». Сустрэча зь лідэрамі Руху салідарнасьці «Разам».

Беларускі хаб «Новая зямля», ul. Świętego Rocha 5, lok. 32

14:00 — віктарына «Што ты ведаеш пра БНР?», прысьвечаная 108-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Беларускі хаб «Новая зямля», ul. Świętego Rocha 5, lok. 32

16:00 — Мітынг-канцэрт у гонар Дня Волі. Выступіць вядомы беларускі паэт, бард і перакладнік Андрэй Хадановіч. Рlac przy restauracji Żubrowisko, ul. Rynek Kościuszki 10

Бэльгія, Брусэль

14:00 — Урачыстая сустрэча беларусаў Бэльгіі. Rue de la Science 23

У праграме:

  • разгортваньне вялікага бел-чырвона-белага сьцяга
  • прагляд фільму
  • «Магутны Божа»
  • лісты палітвязьням
  • вершы і песьні

ЗША, Маямі

13:00 — сьвяткаваньне Дня Волі. T.Y. Park

У праграме сьвята:

  • супольны пікнік
  • беларуская музыка
  • сустрэча беларусаў

Лос-Анджэлес

12:00 — Дзень Волі і Гуканьне Вясны. Griffith Park

Вашынгтон, акруга Калюмбія

Каб атрымаць запрашэньне, націсьніце тут.

Францыя, Парыж

17:00 — віктарына «А што ты ведаеш пра БНР?»

Comptoir Moderne, 26 rue de la Croix Nivert

У праграме віктарыны:

  • дзясяткі цікавых пытаньняў пра гісторыю БНР
  • вядомыя асобы і падзеі беларускай гісторыі
  • сымбалічныя прызы пераможцам

23 сакавіка

ЗША, Уолнат-Крык, Каліфорнія

12:00 — Акцыя да Дня Волі. Sugarloaf Open Space (Park) 2161 Youngs Valley Road, Walnut Creek, CA 94596

24 сакавіка

Польшча, Кракаў

20:20 — Квіз да Дня Волі

25 сакавіка

Польшча, Кракаў

18:00 — марш і мітынг. Plac Wielkiej Armii Napoleona

Уроцлаў

17:00 — Акцыя да Дня Волі. Plac Wolności

Шчэцін

18:00 — акцыя беларускай супольнасьці. Plac Solidarności

Беласток — акцыі і імпрэзы ўвесь тыдзень.

Літва, Вільня

25 сакавіка беларуская дыяспара ў Вільні прапануе наступныя акцыі:

  • 9:00 — Збор ля Сейму, Gedimino pr. 53
  • 9:30 — Ідзем на «Беларускую алею», каб завязваць стужкі. Gedimino pr. 64
  • 10:30 — Старт аўтамотапрабегу са сьцягамі. Пачынаем з A. Tumėno g. 4
  • 11:30 — Прыбываем на могілкі Роса, каб узгадаць тых, хто аддаў жыцьцё за свабоду Беларусі. Rasų g. 13
  • 12:30 — Прыбываем на праваслаўныя могілкі Ліпоўку. Liepkalnio g. 19
  • 18:00 — Мітынг на Лукiскім пляцы. Бяром з сабой сьцягі, беларускую атрыбутыку і добры настрой
  • 19:00 — Пачынаецца марш па вуліцах Вільні, ідзем да «Варты Сьвятла» каля амбасады Беларусі на Mindaugo g. 13
  • 19:30 — Прыходзім да «Варты Сьвятла» на Mindaugo g. 13. Запалім зьнічы ў памяць загiнулых герояў і зь верай у будучыню. Паслухаем прамовы беларускіх актывістаў і былых палітвязьняў
  • 20:00 — Сьвяточнае набажэнства па-беларуску ў беларускай праваслаўнай парафіі Канстантынопальскага патрыярхату, Bokšto g. 4
  • 20:30 — Завяршыцца Дзень Волі канцэртам гурту «Дай Дарогу!» ў Pub Alaus Namai, Goštauto g. 8

28 сакавіка

Польшча, Варшава

16:00 — Дзень Волі ў Варшаве, Plac Trzech Krzyży

Вялікая Брытанія, Лёндан

14:00 — адзначэньне Дня Волі. Marian House, Holden Ave, London N12 8HY

29 сакавіка

Канада, Атава

15:00 — сьвяткаваньне Дня Волі. 35 Stafford St. Nepean, ON (Nepean Creative Art Centre).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG