Паводле юрыста Зьмітра Лаеўскага, такога кшталту ініцыятывы ня маюць нічога агульнага з правам. «Можна які заўгодна закон прыняць — хоць пра тое, каб пазбаўляць жыцьця за іншадумства, але гэта ня права. Таму што права грунтуецца на такіх каштоўнасьцях, як правы чалавека і дэмакратыя».