Баўгарская кампанія HUS Ltd зьвярнулася ва ўкраінскі суд з пазовам супраць Міністэрства абароны Ўкраіны з патрабаваньнем вярнуць ёй мэталяпрадукцыю вытворчасьці Беларускага мэталюргічнага заводу.
У размове са Свабодай былая палітзьняволеная расказала, чаму вырашыла паказаць партрэты зьняволеных беларусак падчас выступу прадстаўніцы афіцыйнага Менску.
5 гадоў таму, 12 сакавіка 2021 году, арыштавалі Дзяніса Івашына, горадзенскага журналіста-расьсьледніка.
Лукашэнка даў загад даць каве «амэрыкана» беларускую назву. Сам ён ня грэбуе замежнымі брэндамі (як і ягоныя сваякі — дзеці, нявесткі), аднак заклікае астатніх купляць і ўжываць толькі беларускае.
11 сакавіка ў Празе, на адкрыцьці 28-га Міжнароднага фэстывалю дакумэнтальнага кіно Jeden svět, палітыку Мікалаю Статкевічу ўручылі прэмію Homo Homini за «нязломную мужнасьць і выключны ўклад у дэмакратычны рух у Беларусі».
Пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі летась зьнізілася на 3%.
Генэральная пракуратура заявіла, што выявіла «рэабілітацыю нацызму ў асьветніцкіх лекцыях» ураджэнкі Менску, што знаходзіцца за межамі Беларусі, супраць яе завялі крымінальную справу.
Беларускія ўлады адкрыта змагаюцца з крамамі Second-hand, галоўны ініцыятар — дзяржаўны канцэрн «Беллегпрам», які сам робіць вопратку. Цяпер вырашылі абкласьці іх нібыта экалягічнымі пошлінамі. Разьбіраемся, навошта гэта робіцца.
Адна з заяўніц — Вольга Філатчанкава — была асуджаная з палітычных прычынаў на 2,5 году. Цяпер яна жыве ў Варшаве і кажа, што на сабе адчувае патрэбы беларускіх жанчын, якія прайшлі празь беларускія вязьніцы і ад перасьледу мусілі зьехаць у іншыя краіны.
Інфляцыя за 2025 год у Беларусі, паводле афіцыйных крыніц, склала 6,8%, што перавысіла паказчыкі, заплянаваныя ўрадам.
У сьпіс так званых «экстрэмісцкіх фармаваньняў» КДБ Беларусі ўнёс «кааліцыю друкарскіх выдавецтваў», куды ўключылі ніяк не зьвязаныя паміж сабой выдавецтвы і асобных распаўсюднікаў кніг. Разьбіраліся, што з гэтым ня так.
Цэнтральны апарат Сьледчага камітэту Беларусі замовіў у канцы 2025 году 20 мужчынскіх наручных мэханічных гадзіньнікаў у падарункавай упакоўцы за 48 480 рублёў (каля 16 тысяч даляраў), ці 2424 рублі за адзінку, што складае прыкладна 800 даляраў.
Падзеі 10 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У Рыме на міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай Міжнароднаму дню жанчын, лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выступіла з прамовай, у якой падкрэсліла ролю жанчынаў у барацьбе за свабоду і дэмакратыю.
Расказваем пра журналіста Паўла Дабравольскага, якога асудзілі на 9 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за «здраду дзяржаве».
«На апошніх двух сканаваньнях усё чыста, так што ўсё атрымалася, здаровы чалавек!». Малады беларускі музыка Генадзь Буракоўскі, які ў 30 гадоў даведаўся пра вялікую пухліну ў грудзях, расказаў Свабодзе, як аднаўляецца пасьля перасадкі касьцявога мозгу.
Актывіст незалежнага прафсаюзу РЭП Вацлаў Арэшка, якога ўжо амаль чатыры гады трымаюць у зьняволеньні, амаль страціў зрок, паведаміла Свабодзе інфармаваная крыніца.
У Варшаве можна знайсьці тульпаны ўдвая таньнейшыя, чым у Менску. Глядзім, пачым кветкі перад 8 сакавіка, як іх нарыхтоўваюць у Беларусі і адкуль прывозяць.
Цырымонія адкрыцьця Паралімпійскіх гульняў-2026 адбылася ў італьянскім горадзе Вэрона.
Загрузіць яшчэ