Лукашэнка: Астравецкая АЭС каштавала нам 6 мільярдаў даляраў

Беларуская АЭС у Астраўцы

Пра гэта кіраўнік дзяржавы расказаў падчас сустрэчы з жыхарамі Берасьця 22 чэрвеня.

Тэму кошту АЭС Аляксандар Лукашэнка закрануў пасьля абмеркаваньня лёсу акумулятарнага заводу ля Берасьця. З словаў кіраўніка Беларусі, перш насамрэч плянавалі будаваць БелАЭС коштам 10 мільярдаў даляраў, аднак падчас будаўніцтва ўдалося значна зьменшыць выніковую суму выдаткаў.

«Яна не 10 мільярдаў будзе каштаваць а каля 6, — сказаў Аляксандар Лукашэнка. — І гэта наш набытак, што мы адціснулі 4 мільярды даляраў на будаўніцтве. Плянавалася 10. І не ў захапленьні ад гэтага расейцы».

Якім менавіта чынам удалося заашчадзіць на будаўніцтве атамнай электрастанцыі, кіраўнік Беларусі не патлумачыў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка прызнаў, што няма куды падзець энэргію зь БелАЭС, запатрабаваў «сьвежых рашэньняў»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Напішыце, што ўсе рады». Як Астравеччына рыхтуецца да адкрыцьця БелАЭС

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

8 пытаньняў пра Беларускую АЭС. Некаторыя застаюцца без адказаў