Лукашэнка прызнаў, што няма куды падзець энэргію зь БелАЭС, запатрабаваў «сьвежых рашэньняў»

Будоўля Беларускай АЭС у Астраўцы
Будоўля Беларускай АЭС у Астраўцы

Аляксандар Лукашэнка 16 чэрвеня наведаў Горадню і правёў сустрэчу з «актывам» Горадзенскай вобласьці. Як перадае БелТА, Лукашэнка сярод іншага заявіў, што:

  • «У нас не перадвыбарчая нарада, сустрэча, сход. Проста сытуацыя ў краіне складаецца такім чынам, што яна мае патрэбу ў канкрэтным тлумачэньні».
  • «Запуск БелАЭС таксама патрабуе сьвежых і пэрспэктыўных рашэньняў у выкарыстаньні лішкаў энэргіі. Гэта агульнае пытаньне Горадзенскага аблвыканкаму і ўраду».
  • БелАЭС вырашылі будаваць перадусім таму, што гэта «найвышэйшыя тэхналёгіі», а краіна «набывае гэты досьвед і ўжо сама рыхтуе адмыслоўцаў».
  • «Для мяне пытанне бясьпекі [АЭС], як і для вас, важнейшае, чым для Літвы, Польшчы ці Нямеччыны».
  • «Калі мы хочам валодаць высокімі тэхналёгіямі, мець танную электраэнэргію, перасоўвацца на электрамабілях, мы павінны ісьці на гэта».

​
XS
SM
MD
LG