Дзьмітры Вус, кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, 31 траўня прыйшоў на пікет на менскай Камароўцы і расказаў Свабодзе, што прыйшоў туды падтрымаць Міколу Статкевіча, а таксама «ўсё жывое, што цяпер адбываецца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Тры гадзіны ў чарзе, каб аддаць подпіс. Пікеты і затрыманьні 31 траўня. Сьцісла пра галоўнае. ФОТА і ВІДЭА«26 гадоў у нас будуецца рынкавы сацыялізм, — разважаў Дзьмітры Вус. — Перадвыбарчая кампанія Лукашэнкі зводзілася да таго, што 500 даляраў мусіць быць у кожнага працаўніка. За 26 гадоў гэта ня зроблена. Пасьля сельская гаспадарка мусіла быць паднятая — усё разбурана. Насельніцтва на мільён стала менш.
Прыйшоў падтрымаць здаровы сэнс, каб не было гэткага. Рынкавы сацыялізм, які ён будуе, утопіяй атрымліваецца. Трэба рухацца, нешта новае рабіць».
У 1999–2003 гадах Вус быў дэпутатам Менскага гарадзкога савету, балятаваўся зноў у 2003, 2006 і 2010 гадах — сьцьвярджае, што ў 2010-м перамог, але вынікі фальсыфікавалі, таму прыняў «эмацыйнае рашэньне» балятавацца ў прэзыдэнты. Пасьля выбараў 2010 году 7 з 10 кандыдатаў трапілі за краты. Вус быў у зьняволеньні больш за 9 месяцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Кандыдаты, пратэсты, вынікі. Як у Беларусі праходзілі прэзыдэнцкія выбары: 1994—2015Разгон Плошчы
«Мая асноўная задача была ў 2010 годзе — данесьці да грамадзкай думкі, што выбараў няма. Тады многія людзі яшчэ верылі ў тое, што выбары існуюць, — казаў Вус. — Я думаю, на сёньняшні момант з гэтай задачай я справіўся.
Я прэтэндэнаў усіх падтрымліваю, хто ня пойдзе на выбарчыя ўчасткі. Ціханоўскага і тых, хто заявіць аб тым, што супраць выбараў такіх хлусьлівых, усіх падтрымліваю».