Увечары 15 траўня колькасьць заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў для вылучэньня кандыдатаў у прэзыдэнты на выбарах 2020 году дасягнула 55.
На вечар 14 траўня было вядома пра 34 ініцыятыўныя групы (некаторым ужо адмовілі ў рэгістрацыі), днём 15-га дакумэнты ў Цэнтральную выбарчую камісію занесьлі:
- былы дыплямат і былы кіраўнік Парку высокіх тэхналёгіяў Валер Цапкала,
- банкір Віктар Бабарыка, які сабраў рэкордна шматлікую для апазыцыйных кандыдатаў ініцыятыўную групу,
- сябра праўладнай Камуністычнай партыі і індывідуальны прадпрымальнік Андрэй Іваноў,
- брат былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў і лідэра аргкамітэту партыі «Свабода» Сяргея Скрабца, намесьнік старшыні гэтага аргкамітэту Аляксандар Скрабец,
- бізнэсовец і старшыня партыі «Грамада» Сяргей Чэрачань,
- індывідуальны прадпрымальнік і старшыня руху «За свабоду» Юры Губарэвіч,
- сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова,
- бізнэсоўка і былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая,
- індывідуальны прадпрымальнік Уладзімер Правальскі,
- сустаршыня ініцыятывы «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў,
- выканаўца абавязкаў старшыні Абʼяднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў,
- старшыня праўленьня жыллёва-будаўнічага каапэратыву № 956 і відэаблогер Павел Сьпірын,
- Музыка Алесь Таболіч,
- Сьвятлана Ціханоўская,
- індывідуальны прадпрымальнік Юры Чудзіновіч,
- вахтар ТАА «Экструзійныя тэхналёгіі» Юры Новікаў,
- жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч,
- рамесьнік Міхаіл Валынец,
- пэнсіянэр Валеры Перавошчыкаў.
Валер Цапкала прыйшоў падаваць дакумэнты
Віктар Бабарыка
Удзельнікі «праймэрыз» Юрась Губарэвіч, Вольга Кавалькова і Мікалай Казлоў прышлі падаваць дакумэнты
У сьпісах ЦВК ёсьць таксама ініцыятыўная група Алега Нявейкава. Пра яго вядома, што гэта беспартыйны сацыяльны работнік, які даглядае інваліда І групы, што ён нарадзіўся ў 1973 годзе і жыве ў вёсцы Касьцюкоўка пад Гомлем. Не пазначаны нават кіраўнік ініцыятыўнай групы. Ніякіх зьвестак пра яго ў інтэрнэце няма.
Мікола Статкевіч пацьвердзіў Свабодзе, што гэта не адзін з «кандыдатаў пратэсту».
Ганна Канапацкая ідзе падаваць дакумэнты ў ЦВК
Сяргей Чэрачань са сваёй ініцыятыўнай групай
Андрэй Дзьмітрыеў
Андрэй Іваноў