Ярмошына паабяцала «жорсткую рэакцыю» на перашкоды ў працы выбарчых камісій 

Лідзія Ярмошына галасуе датэрмінова

Рэакцыя на спробы замінаць працы выбарчых камісій будзе жорсткай. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» заявіла старшыня Цэнтарвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына.

Чыноўніца паабяцала, што арганізатары выбараў будуць «жорстка рэагаваць» на любыя спробы ўціску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Апазыцыі няма. Як ішоў дзень галасаваньня за дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

«Мы ў любым выпадку не дазволім, каб крыўдзілі нашы ўчастковыя камісіі і нашых выбарнікаў», — падкрэсьліла Ярмошына.

Яна дадала, што ўжо былі такія памкненьні, аднак арганізатары кампаніі не дазволяць, каб «з выбарчых камісіяў зьдзекаваліся».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Перашкаджае выбарчаму працэсу». Назіральніка, які зьняў спробу ўкіду бюлетэняў, пазбавілі акрэдытацыі

Раней назіральнікі канстатавалі шматлікія факты прымусу студэнтаў і бюджэтнікаў да датэрміновага галасаваньня, завышэньня яўкі і ўкіду бюлетэняў. Некаторых назіральнікаў за гэта пазбавілі акрэдытацыі.