Адміністрацыйны рэсурс, цэнзура, зьняцьце з выбараў: назіральнікі пра перадвыбарчую агітацыю

Перадвыбарчы пікет апазыцыйных кандыдатаў у Гомлі, 15 лістапада 2019 году

Кампанія незалежнага назіраньня «Праваабаронцы за свабодныя выбары» апублікавала аналітычную справаздачу па выніках назіраньня за перадвыбарчай агітацыяй.

Нягледзячы на вялікую колькасьць зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты, праваабаронцы адзначаюць іх невысокую актыўнасьць: 47,7% ад агульнай колькасьці зарэгістраваных кандыдатаў удзельнічалі ў тэледэбатах, 58,9% — апублікавалі свае перадвыбарчыя праграмы; 73,9% — выступілі на тэлебачаньні, 68,4% — па радыё;

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Апазыцыі няма. Як ішоў дзень галасаваньня за дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

У мэтах спрыяньня праўладным кандыдатам шырока выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс, у той жа час ​ствараліся перашкоды для шэрагу незалежных і апазыцыйных кандыдатаў: утойваньне ці даваньне недакладнай інфармацыі пра перадвыбарчыя мерапрыемствы, цэнзура матэрыялаў і іншыя.

Напрыклад,

  • 30 кастрычніка ідэалягічны аддзел Слонімскага райвыканкаму замест абвешчанага бацькоўскага сходу праводзіў у СШ № 8 Слоніма сустрэчу з кандыдатам Валянцінам Семянякам.
  • Праўладны кандыдат у дэпутаты па Смаргонскай ВА № 59, намесьнік старшыні Астравецкага райвыканкама Віктар Сьвіла праводзіў сустрэчы ў смаргонскіх школах № 1 і 7 у час, калі павінны ісьці школьныя заняткі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Права выбару»: 353 парушэньні за чатыры дні галасаваньня, яўка завышаная больш чым удвая

Зафіксаваны выпадкі нядопуску ў эфір агітацыйных выступаў апазыцыйных кандыдатаў; цэнзуры і недапушчальнага абмежаваньня свабоды выказваньня меркаваньняў.

  • 30 кастрычніка ня выйшаў у эфір на тэлеканале «Беларусь-3» выступ Мікалая Маслоўскага, які балятуецца ў дэпутаты па Кальварыйскай акрузе № 104.
  • Тэлеканал «Беларусь-3» зьняў з эфіру перадвыбарчы выступ актывіста «Эўрапейскай Беларусі», кандыдата ад партыі БНФ па Сьветлагорскай ВА № 46 Дзьмітрыя Савіча.
  • Тэлерадыёкампанія «Гродна» не пусьціла ў эфір відэаролік кандыдата ад АГП па Іўеўскай акрузе № 54 Ірыны Давідовіч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Паводзіў сябе некарэктна». У Бабруйску зьнялі з выбараў апазыцыйнага вылучэнца ў Палату прадстаўнікоў

14 кандыдатаў у дэпутаты былі пазбаўленыя рэгістрацыі. Усе скаргі на рашэньні выбарчых камісій аб адмене рэгістрацыі пасьля разгляду суду былі пакінутыя без задавальненьня, адзначаюць праваабаронцы.