Што посьцілі людзі, якія прыйшлі на Дзень Волі ў Горадню?

Дзень Волі ў Горадні, 23 сакавіка

23 сакавіка ў Горадні адбылося сьвяткаваньне Дня Волі. Паводле арганізатараў, канцэрт наведалі 3-5 тысяч чалавек. Свабода паглядзела, што посьцілі ў Instagram удзельнікі сьвяткаваньня.

​Гледачы Дня Волі ехалі ў Горадню зь іншых гарадоў: аўтамабілямі, аўтобусамі, цягнікамі, маршруткамі і бастурамі.

Горадзенскія ўрачыстасьці пачаліся малітвай за Беларусь у Каложскай царкве.

На сьвяце былі арганізаваныя дзіцячыя пляцоўкі і фудкорты, працаваў кірмаш тавараў з нацыянальнымі сымбалямі.

​Стрымы мэдыяў з падзеі глядзелі тыя, хто ня ўбачыў горадзенскі Дзень Волі на свае вочы. На момант публікацыі, трансьляцыю Свабоды на 4-х плятформах паглядзелі 269 тысяч разоў разоў.