У Калоскім парку Горадні 23 сакавіка адбылося сьвяткаваньне Дня Волі, якое наведалі некалькі тысяч чалавек. Свабода вяла жывую відэа- і тэкставую трансьляцыю сьвяточнага канцэрту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Горадні сьвяткуюць Дзень Волі. Онлайн СвабодыХто арганізаваў? Агулам у арганізацыі ўзялі ўдзел 70 чалавек, сказаў адзін з арганізатараў Вадзім Саранчукоў. Сярод іх сябры Партыі БНФ, «Арт Сядзібы», блогеры Антон Матолька і Эдуард Пальчыс, бізнэсовец Павал Белавус.
Тысячы чалавек на Дні Волі ў Горадні. ФОТАГАЛЕРЭЯ
Хто сьпяваў? Лявон Вольскі і Зьміцер Вайцюшкевіч, гурты Nizkiz, «Крама», «Дай дарогу», Dzieciuki.
Юры Стыльскі на канцэрце да Дня Волі ў Горадні, 23 сакавіка
Колькі людзей прыйшло? Паводле арганізатараў, ад 3 да 5 тысяч чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сьвяткаваньне Дня Волі ў Горадні з вышыні. Фатафакт
Пляцоўка ля сцэны канцэрту на Дзень Волі ў Горадні, 23 сакавіка
Колькі затрымалі? Ніводзін з удзельнікаў ці арганізатараў ня быў затрыманы.