Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка павіншаваў Пуціна і беларусаў з «Днём яднаньня з Расеяй». Як ідзе яднаньне


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка накіраваў 2 сакавіка віншаваньне Ўладзіміру Пуціну з «Днём яднаньня народаў Беларусі і Расеі», піша БЕЛТА. На сайце прэс-службы Лукашэнкі апублікаваны таксама зварот да расейцаў і беларусаў з гэтай нагоды.

«За гады супольнага будаўніцтва мы дасягнулі значных вынікаў, эфэктыўна вырашыўшы ключавыя задачы двухбаковай супрацы. Сёньня Саюзная дзяржава ёсьць прыкладам пасьпяховай інтэграцыі для ўсёй эўразійскай прасторы», — кажа Аляксандар Лукашэнка ў віншаваньні, накіраваным, акрамя Ўладзіміра Пуціна, таксама Дзьмітрыю Мядзьведзеву, Валянціне Матвіенцы, Генадзю Зюганаву, Патрыярху Маскоўскаму Кірылу ды іншым расейскім палітыкам.

Дамова аб стварэньні «Супольнасьці Беларусі і Расеі» была падпісаная 2 красавіка 1996 году зь ініцыятывы Лукашэнкі, яна «падагрэла» масавыя пратэсты, якія ўжо ішлі ў Беларусі пасьля рэфэрэндуму 1995 году.

Чытайце таксама: Дзіўная «саюзная дзяржава» і прывід Бісмарка

Інтэграцыйнае аб’яднаньне потым двойчы мяняла назву, але структуры «Саюзнай дзяржавы» так і не атрымалі шырокіх паўнамоцтваў. Расея і Беларусь зь цягам часу адмовіліся ад ідэяў кшталту аднаго кіраўніка дзьвюх дзяржаваў і адзінай валюты.

Шэраг функцыяў у эканоміцы, якія прадугледжваліся для кіраўніцтва «Саюзнай дзяржавы», цяпер выконвае Эўразійскі эканамічны саюз, у якім Беларусь ужо мае меншае права голасу — там разам з Расеяй і Беларусьсю ўдзельнічаюць Армэнія, Казахстан і Кіргізстан. Некаторыя рашэньні ЭАЭС, абавязковыя да выкананьня Беларусьсю, маюць сумнеўную карысьць для краіны, як фактычная забарона этыкетак з адной толькі беларускай мовай.

«Саюзьніцкія стасункі нашых дзяржаваў спрыяюць пашырэньню ўзаемавыгадных эканамічных і гуманітарных сувязяў, устанаўленьню роўных правоў і адзіных сацыяльных гарантый для грамадзянаў», — казаў Лукашэнка ў звароце да беларусаў і расейцаў.

У канцы мінулага тыдню ён жа казаў пра расейцаў: «Калі яны вырашылі нас нахіляць незразумела за што, тады будзем шукаць сваё шчасьце ў іншым месцы». Такой была рэакцыя Лукашэнкі на чарговыя забароны на ўвоз тавараў зь Беларусі ў Расею — «харчовыя войны» ўвайшлі ў актыўную фазу неўзабаве пасьля «нафтагазавых войнаў». Між Беларусьсю і Расеяй працягваюцца таксама візавыя і іншыя непаразуменьні.

«Дыктатары натхняюцца адзін адным». Менскі і маскоўскі палітолягі пра выбары ў Расеі

На расейскай цэнтральнай тэлевізіі могуць дазволіць сабе абразіць і Лукашэнку, і Беларусь — напрыклад, назваць Лукашэнку «гуляшчай жонкай». Лукашэнка на такое параўнаньне не рэагаваў наўпрост, але намякаў, што яму не падабаюцца некаторыя формы працы расейскага ТВ (цытату пра гэта выразала большасьць беларускіх дзяржаўных СМІ).

«На міжнароднай арэне мы выступаем кансалідавана, уносячы важкі ўклад у гарантаваньне міру і бясьпекі. Пасьлядоўна і вынікова ўмацоўваем абараназдольнасьць нашых краінаў, аб’ядноўваючы намаганьні перад абліччам сучасных выклікаў і пагрозаў», — казаў таксама Лукашэнка ў звароце да беларусаў і расейцаў.

Пуцін у віншаваньні Лукашэнку «асабліва адзначыў наладжваньне мэханізмаў каардынацыі зьнешняй і абароннай палітыкі дзьвюх дзяржаваў».

Ці лягуць беларусы пад танкі NATO?

Украіна ня раз крытыкавала Беларусь за падтрымку Расеі ў «крымскім пытаньні» на міжнароднай арэне. МЗС Беларусі раней тлумачыў, што «пазыцыя Беларусі ў дачыненьні Ўкраіны не памянялася ні на ёту», дагэтуль так і не сказаўшы, чый Крым.

Таксама суседзі насьцярожана ставіліся да Беларусі падчас расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2017»: турбаваліся, што Расея можа скарыстацца краінай як пляцдармам для агрэсіі супраць іншых дзяржаваў, увесьці войскі і ня вывесьці. Але вайсковая супраца працягнулася — нядаўна беларускія салдаты вучыліся ў Расеі ваяваць з сэпаратыстамі і «памяркоўнай апазыцыяй».

Чаму Лукашэнка баіцца беларускага нацыяналізму

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG