Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Смутак скончыўся. Ля расейскай амбасады ў Менску сьметніцы поўныя кветак і цацак. ФАТАФАКТ


Кветкі ў сьметніцы каля амбасады Расеі ў Менску

У Менску 27 сакавіка беларусы несьлі кветкі, сьвечкі і дзіцячыя цацкі да амбасады Расеі ў знак спачуваньня трагедыі ў Кемераве, дзе ў пажары загінулі ня менш за 64 чалавекі. 30 сакавіка кветкі і цацкі аказаліся ў сьметніцах недалёка ад амбасады.

Фота сьметніц з кветкамі і цацкамі апублікаваў на Facebook актывіст Яўген Батура.

У амбасадзе Расеі карэспандэнта Naviny.by запэўнілі, што нічога не выкідалі: проста «дворнікі прыбралі».

«Дворнікі ўсё прыбралі і склалі ў пакеты, таму што жалоба прайшла. Але ўсё гэта на тэрыторыі амбасады ў нас, — заявілі ў амбасадзе. — Куды далей гэта пойдзе, начальства будзе вырашаць. Мы нічога не выкідалі».

У сувязі з кемераўскай трагедыяй у Беларусі праводзіліся жалобныя мерапрыемствы — 28 сакавіка былі прыспушчаныя дзяржаўныя сьцягі, скасаваныя забаўляльныя перадачы на дзяржаўным ТВ, было рэкамэндавана скасаваць забаўляльныя масавыя мерапрыемствы. Па гарадах Беларусі прайшоў шэраг жалобных акцыяў. Афіцыйная жалоба не абвяшчалася, але захады былі такія самыя.

Аляксандар Лукашэнка па тэлефоне выказваў спачуваньні ў сувязі з трагедыяй у Кемераве Ўлідзіміру Пуціну, а Мікалай і Віктар Лукашэнкі выказалі спачуваньні ў расейскай амбасадзе.

Пры гэтым жалобныя захады не заўсёды прымаліся ў Беларусі пры беларускіх трагедыях падобных маштабаў.

МНС Беларусі ўжо ўзялося правяраць шляхі эвакуацыі, работу сыстэмы бясьпекі, аўтаматыкі, пажаратушэньня, навучаньне пэрсаналу ў беларускіх гандлёвых цэнтрах. Экс-міністар па надзвычайных сытуацыях Беларусі казаў Свабодзе, што цяпер у краіне «створаныя перадумовы» для «кемераўскіх трагедыяў»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG