Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На давыбарах у Горадні кандыдат БНФ апынуўся пад пагрозай


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сяргей Антусевіч кандыдат у дэпутаты ад партыі БНФ па Гарадзенскай выбарчай акрузе можа быць зьняты з рэгістрацыі.

Сёньня партыя БНФ атрымала ліст ад міністэрства юстыцыі, у якім паведамляецца пра нелегітымнасьць зьезду партыі, на якім быў вылучаны Антусевіч. Гэты зьезд адбыўся 15 студзеня. Мінюст лічыць, што “Сойм БНФ спрабаваў схаваць той факт, што большая частка пратаколаў сходаў аддзелаў партыі былі перададзеныя кіраўніцтву партыі па факсе”.

Акрамя таго паводле міністэрства ў большасьці пратаколаў не пазначана, што канкрэтна браў удзел у адпаведных сходах, нарэшце мінюст угледзіў несупадзеньне подпісаў у рэгістрацыйных дакумэнтах і у пратаколах партсходаў.

Кіраўніцтва партыі разглядае гэтую заяву міністэрства, як палітычны ціск, жаданьне спыніць кампанію Антусевіча, які паводле сацыялягічных апытаньняў зьяўляецца лідэрам перадвыбарчай гонкі.

Разам зь ім у спаборніцтве ўдзельнічаюць былы дэпутат палаты прадстаўнікоў Валер Фралоў і рэктар Гарадзенскага унівэрсытэту Сяргей Маскевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG