Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У BySol расказалі падрабязнасьці апошняга вызваленьня палітвязьняў: паступіла 99 заявак на дапамогу


У час сустрэчы Паўла Севярынца (зьлева) ў Вільні пасьля прыезду з Украіны 18 сьнежня 2025. Ён быў адным з вызваленых у апошняй групе палітвязьняў
У час сустрэчы Паўла Севярынца (зьлева) ў Вільні пасьля прыезду з Украіны 18 сьнежня 2025. Ён быў адным з вызваленых у апошняй групе палітвязьняў

Мінуў месяц з вызваленьня і прымусовага выдаленьня зь Беларусі вялікай групы палітвязьняў. BySol расказаў, як беларусы з дапамогай іх фонду сабралі чвэрць мільёну эўра на падтрымку гэтых людзей.

Таксама ў арганізацыі расказалі, як арганізаваныя выплаты, зь якімі праблемамі сутыкнуліся фонд, вызваленыя палітвязьні і агулам сэктар дапамогі.

Таксама ў час сустрэчы расказалі, як адбывалася сустрэча вызваленых ва Ўкраіне, далі падрабязнасьці, якіх раней не было ў СМІ.

Ананімная прадстаўніца дырэктарату фонду расказала, што паступіла 99 заявак на дапамогу ад апошняй групы вызваленых. Агулам сярод вызваленых было 111 беларусаў, але ў фондзе падкрэсьлілі, што будуць дапамагаць і замежнікам у выпадку паступленьня заяўкі. На дапамогу выдзяляююць па 2000 эўра.

Аднак наступныя заяўкі на фінансавую падтрымку пакуль не атрымалі адказаў, таму ёсьць пэўнае абмежаваньне ў сродках. Прадстаўніца падкрэсьліла, што былі і буйныя сумы ахвяраваньняў, звыш 1000 эўра. Яна дадала, што для падтрымкі збору вялікую ролю згуляла падтрымка Офісу Ціханоўскай.

Ганна Дапшэвічуце, сузаснавальніца і апэрацыйная дырэктарка фонду BySol адзначыла, што пэўнай праблемай было тое, што ня ўсе былыя палітвязьні маюць банкаўскія рахункі за мяжою, таму яны не адразу могуць атрымаць грашовую дапамогу.

Частку дапамогі могуць выплаціць гатоўкай, але пераважна фонду даводзіцца чакаць, пакуль людзі аформяць сабе рахункі ў банках.

Яна адказала і на пытаньне пра сыход Андрэя Стрыжака.

«Сыход Андрэя не паўплываў на хуткасьць закрыцьця збору. Праблема ў тым, што раней Андрэй Стрыжак быў мэдыйным, усім СМІ было вядома, да каго ісьці, каб спытаць, чым займаецца фонд BySol, як ідуць зборы. Пасьля сыходу Стрыжака зьявіліся пытаньні, да каго ісьці».

Аднак, паводле Ганны, «інструмэнт давёў сваю эфэктыўнасьць», і скандал не паўплываў катастрафічна на зборы, бо людзі даўно ведаюць пра фонд і ягоныя справы.

Прадстаўніца фонду на тэрыторыі Ўкраіны Маша Анімія расказала, як сустракалі палітвязьняў ва Ўкраіне. Яна адзначыла, што яшчэ да збору грошай фонд зрабіў важную справу. Асабліва з улікам таго, што ва Ўкраіне ідзе вайна.

Месца, куды прывязуць вязьняў, да апошняга захоўвалася ў таямніцы.

Разам з ініцыятывай «Вольныя» фонд займаўся буйной купляй тэхнікі ў Чарнігаве, якая бы спатрэбілася вызваленым і вывезеным з краіны палітвязьням у першыя дні па прыезьдзе.

Тэхніку яшчэ трэба было вазіць у Кіеў, у іншыя месцы, дапамагаць іншым людзям спалучыць графікі, таму тут дапамагалі й іншыя людзі. Фонд займаўся й арганізацыяй харчаваньня. Расея ў гэты момант вяла інтэнсіўны абстрэл Украіны. Аднак дзякуючы прадпрымальнікам удалося арганізаваць куплю абедаў і вады, каб гэтага хапіла ўсім палітвязьням.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG