Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 17 лістапада


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 17 лістапада.

“Камунар Магілеўшчыны”, 1934 год:

“…архітэктары працуюць над складаннем праекта шасціпавярховага будынка ўсебеларускага радыёдома, які з’явіцца найвялікшым будынкам у Менску, вышынёй у 50 метраў, кубатурай 35 тысяч куб.метраў… Будынак, ступенчаты, з пераходам у вежу заканчваецца гіганцкім рэпрадуктарам і мачтай. Радыёдом будзе мець студыі: канцэртную, літаратурна-драматычную, радыёпераклічак, дакладаў і лекцый, дзіцячага вяшчання, спецыяльныя памяшканні гуказапісаў радыёпераклічак. Пры доме будзе пабудован вялікі радыётэатр для оперных, канцэртных і драматычных пастановак і гукавога кіно”.

“Бацькаўшчына”, 1954 год. Р.Склют пра “Расейска-Крыўскі слоўнік” В.Ластоўскага:

“…зусім немагчыма знайсьці ў практыцы нашае літаратурнай мовы якіх-небудзь фактаў, што былі-б пазначаныя пячаткаю “шкоды”, якую прыпісваюць гэтаму слоўніку некаторыя несправядлівыя (а, папраўдзе, і няўдзячныя) крытыкі ягоныя. Пэўна-ж, былі ў слоўніку Ластоўскага і няўдалыя рэчы, бо тварыў гэты слоўнік і не спэцыялісты і, наагул, не сьвяты, ды ўсе яны так і засталіся на балонах слоўніка, не перайшоўшыся ў моўную практыку, і няма ніякіх адзнакаў небясьпекі, каб раптам цяпер рынулі адтуль і нарабілі тую “шкоду”.

“Народная газета”, 1994 год. Анатоль Майсеня піша:

“Прэзыдэнт павінен нарэшце вызначыцца, ці жадае ён быць кіраўніком прававой дзяржавы альбо ён хоча паэкспэрымэнтаваць з стварэньнем квазі-дыктатарскага рэжыму ў цэнтры цывілізаванай Эўропы канца ХХ ст. Першае мае на мэце дыялёг, супрацоўніцтва і пошукі кампрамісаў у зносінах з усімі палітычнымі сіламі. Другое вызваляе ад гэтых клопатаў — тут можна вырашаць аднаасобна за ўсіх. І, канечне ж, згодна старой добрай традыцыі асьвяшчаць свае мудрыя рашэньні імем народу. Так рабілі рознага кшталту дучэ, каўдыльё, “вялікія кормчыя” і “бацькі ўсіх народаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG