Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 24 жніўня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 24 жніўня

“Чырвоная змена”, 1954 год:

“Вось на здымку ўнізе вы бачыце маладога хлапца. Гэта кантрольны майстар трактарнага цэха №2 Міхаіл Чарэнка. Любіць заглянуць Міхаіл у чарку. Нядаўна маладога майстра работнікі міліцыі падабралі п’яным на вуліцы і даставілі ў працвярэзнік. Дрэнна адчуваў сябе Чарэнка, калі апамятаўся. У кішэні не было грошай – прагуляў. Балела галава, а самае галоўнае – сорамна было паказацца таварышам на заводзе, якія ўжо даведаліся з газет аб паводзінах маладога майстра”.

“Знамя юности”, 1984 год:

“Гай папараці зь легенды – чыставуста каралеўскага – знайшлі ў лясным масіве блізу возера Селяхі, што ў Берасьцейскім раёне, студэнты-батанікі Пэдагагічнага інстытуту імя А.С.Пушкіна. Надзвычай рэдкая для гэтых месцаў расьліна, пярэстыя лісты якой сягаюць двух і больш мэтраў, занесена ў “Чырвоную кнігу”… Для мясцовых батанікаў знаходка – проста цуд. Бо ўсе спараносныя папараці вымерлі шмат мільёнаў гадоў таму. У нашай краіне зьбераглося адно некалькі яе рэліктавых формаў, якія надзвычай рэдка сустракаюцца на Чарнаморскім узьбярэжжы Каўказу. А тут – цэлы гай!”

“Народная газета”, 1994 год:

“4 верасня ў сталіцы нашай краіны адкрываецца сумеснае і незвычайнае беларуска-германскае прадпрыемства – Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр… Нельга не сказаць пра арыгінальны будынак. Цікавую ідэю прапанаваў нямецкі архітэктар Дэтлеф Піршке – увасобіць у бетоне і шкле фрагмент вядомай карціны выдатнага мастака Малевіча. Яго праект і перамог у конкурсе, які праводзіўся ў Германіі. Падобнага будынка няма нідзе ў сьвеце. І як шкада, што ў гарадскога начальства не хапіла розуму размясціць яго ў цэнтры горада”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG