“Витебские губернские ведомости”, 1884 год. М.Нікіфароўскі друкуе “Нарысы простанароднага жыцьця-быцьця ў Віцебскай Беларусі”:
“Чыста дубовай, ясеневай і кляновай хаткі нельга сустрэць. Ня столькі таму, што гэтыя дрэвы не складаюць вялікіх, суцэльных лясоў, а калі й так, дык дайсьці да іх складана, а столькі таму, што будаўнічая апрацоўка моцнага матэрыялу больш цяжкая. “Пахілы беларус” і ня гоніцца за ўпартым будаўнічым матэрыялам…Між тым, нельга сустрэць і “камяніц”, да якіх і ня думаў даходзіць прасталюдзін згаданага часу, хоць там і тут бачыў іх у гарадзкіх маёнтках і ў грамадзкіх збудаваньнях (корчмы)”.
“Бацькаўшчына”, 1954 год. Да 35-й гадавіны сьмерці Івана Луцкевіча:
“Іван Луцкевіч асабліва падчыркнуў, што ў мове беларускай, гэтак багатай у словы ласкі і пяшчоты, выступае асаблівасьць душы Беларуса: мець добрае сэрца і да сваіх і да чужых. Бяда народу, які забывае сваю, ці якому накідваюць чужую мову. Гэты народ траціць сам сябе, ён мусіць пераставіцца ў псіхіцы сваёй і траціць дзеля гэтага сваё духоўнае аблічча, і з гэтым на даўгія гады траціць здольнасьць да паэтыцкае творчасьці і выяўленьня сваіх духоўных якасьцяў”.
“ЛіМ”, 1964 год. І.Элентух пра помнікі:
“За апошнія гады ва ўсіх буйных гарадах рэспублікі пабудаваны манументальныя бронзавыя помнікі вялікаму Леніну. Яны пастаўлены на цэнтральных плошчах і ствараюць такім чынам асноўнае кампазіцыйнае ядро горада… Пастаўлены помнікі Леніну і ў многіх раённых цэнтрах. Аднак большасць з іх выканана на вельмі нізкім ідэйна-мастацкім узроўні, з недаўгавечных матэрыялаў, часта не звязаны з асяроддзем, з характарам навакольнай забудовы. Каму давялося бачыць помнікі Ільічу ў Браславе, Нясвіжы, Глыбокім, Дуброўне, Пружанах, той пагодзіцца з гэтымі сцвярджэннямі”.