Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 17 жніўня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі, Менск Беларуская прэса розных гадоў 17 жніўня

“Коммунист”, 1924 год. З Глуску:

“На карысьць сухотных у мястэчку быў наладжаны суд над сіфілітыкам, які заразіў уласную жонку. На судзе быў яскрава намаляваны ўвесь побытавы бок гэтай хваробы. Публіка праслухала суд з увагай. Намаганьнямі супрацоўнікаў Мэдсанпрацы й Райасьветы быў пастаўлены сьпэктакаль з канцэртным аддзяленьнем. Па вуліцах адбываўся збор. Сабралі мала – засталося шмат пазык. Камсамольцам варта скончыць гэтую справу й сабраць запазычанасьці. Назьбірана ўсяго каля 90 руб. для хворых мястэчка”.

“ЛіМ”, 1974 год:

“Бібліятэка, сабраная Хведарам Рыгоравічам Шкляравым, параўнальна невялікая, але многім выданням няма цаны. У рэдкай калекцыі ёсць экземпляры, надрукаваныя чатыры стагоддзі назад. Гэта — “Поучительное Евангелие”, выдадзенае Іванам Фёдаравым у 1569 годзе, кніга, аддрукаваная Пятром Мсціслаўцам у 1575 годзе. Шмат гадоў жыхар невялічкага гарадка Ветка на Гомельшчыне Хведар Шкляраў калекцыяніруе старыя рукапісы, рэдкія кнігі. Яго зборы прадстаўляюць навуковую каштоўнасць. Хведар Рыгоравіч ахвотна дапамагае археографам. Нядаўна ён падарыў экспедыцыі Маскоўскага універсітэта вельмі рэдкае рукапіснае “Евангеліе”, датаванае 1450 годам”.

“Знамя юности”, 1984 год. Дацэнт БДУ Алег Слука бічуе цемрашалаў ад рэлігіі:

“…трэба ведаць і памятаць пра тое, што павукі ад рэлігіі расстаўляюць свае чорныя сеткі перад нявопытнымі й неасьвечанымі, вышукваюць тых, хто спатыкнуўся, падбіраюць крымінальныя элемэнты, якіх прыкрываюць вэлюмам невінаватых пакутнікаў, а пасьля за далёка не духоўнае ўзнагароджаньне змушаюць выконваць замовы замежных “айцоў веры”… Так рэлігія выконвае сацыяльны заказ буржуазіі і ўдзельнічае ў ажыцьцяўленьні падрыўных акцый”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG