Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча адкрые адзін КПП на мяжы зь Беларусьсю? Расказваем, чаму гэта наўрад ці магчыма ў бліжэйшы час


25 траўня прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што краіна можа аднавіць працу памежнага пункта «Баброўнікі» на мяжы зь Беларусьсю, але на беларускім баку мяжы цяпер — рамонтныя працы, якія зацягнуцца да канца году, заўважыла «Наша Ніва».

Польшча можа аднавіць працу памежнага пункта «Баброўнікі» на мяжы з Беларусьсю, заявіў Дональд Туск. Паводле яго, рашэньне можа быць прынятае на працягу некалькіх дзён. Адкрыцьцё «Баброўнікаў» змагло б разблякаваць значную частку польскага малога і сярэдняга бізнэсу, зьвязанага з прамым гандлёвым абарачэньнем паміж беларусамі і палякамі, адзначыў кіраўнік польскага ўраду адзначыў.

Зь беларускага боку пункт пропуску называецца «Бераставіца». З канца 2023 году ў «Бераставіцы» праводзяць маштабныя працы па рэканструкцыі памежнага пераходу, завяршыць іх плянуюць у сьнежні 2024 году, паведамляў у красавіку Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі. Выглядае, што ў бліжэйшы час аднавіць памежны рух у пункце пропуску «Баброўнікі» —«Бераставіца» наўрад ці магчыма.

У канцы красавіка ў «Бераставіцы» актыўна мянялі дарожнае палатно, камунікацыі, рамантавалі і ўзводзілі будынкі службаў кантролю, модулі і навесы на легкавым і грузавым напрамках, пачалі кладку цэмэнтабэтоннага пакрыцьця на паласе руху і стаянцы для грузавых аўтамабіляў. Так выглядаў пункт пропуску «Бераставіца» месяц таму, 23 красавіка:

Рамонтныя працы на памежным пункце пропуску «Бераставіца». 23 красавіка 2024 году
Рамонтныя працы на памежным пункце пропуску «Бераставіца». 23 красавіка 2024 году
  • 8 лютага 2023 году Горадзенскі абласны суд прыгаварыў аднаго зь лідэраў польскай грамады ў Беларусі Анджэя Пачобута да васьмі гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Пасьля гэтага, 10 лютага 2023 году, Польшча на нявызначаны тэрмін заблякавала памежны пропуску «Баброўнікі».
  • Цяпер закрытыя агулам 4 з 6 пунктаў пропуску на беларуска-польскай мяжы.
  • Раней Туск заяўляў, што Польшча выдзеліць больш за 10 млрд злотых (каля 2,5 млрд даляраў) на ўмацаваньне ўсходняй мяжы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG