Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лідзе прыпынілі працу цэнтру, дзе дзяцей вучылі праграмаваньню і ангельскай мове


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Навучаньне нібыта не адпавядала зацьверджаным у дзяржаве праграмам.

Пракуратура Лідзкага раёну праверыла дзейнасьць ТАА «Вейсма», знайшла парушэньні заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі і запатрабавала прыпыніць дзейнасьць кампаніі. Прадпрыемства, зарэгістраванае ў Лідзе, арганізавала навучаньне дзяцей і падлеткаў паводле праграмаў дадатковай адукацыі, у тым ліку комплексныя заняткі, заняткі ангельскай мовай, мэнтальнай арытмэтыкай, хуткачытаньнем і разьвіцьцём інтэлекту, праграмаваньнем і робататэхнікай.

Кампанія неаднаразова прадстаўляла навучальныя праграмы ва ўпраўленьне адукацыі Лідзкага райвыканкаму на ўзгадненьне.

Празь неадпаведнасьці патрабаваньням заканадаўства праграмы так і не ўзгаднілі, аднак цэнтар усё роўна пачаў іх рэалізацыю, паведамілі ў наглядным ведамстве.

Па выніках праверкі пракуратура вынесла прадпісаньне ў адрас дырэктара ТАА «Вейсма», у якім запатрабавала прыпыніць яго дзейнасьць. Так і было зроблена аж да моманту ўзгадненьня адукацыйных праграм з упраўленьнем адукацыі Лідзкага райвыканкаму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG