Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Даніі прайшла цырымонія перадачы трона новаму манарху


Новы кароль Даніі Фрыдэрык Х з жонкай
Новы кароль Даніі Фрыдэрык Х з жонкай

У Капэнгагене ў нядзелю, 14 студзеня, прайшла цырымонія перадачы трона ад каралевы Маргарэт II яе сыну кронпрынцу Фрыдэрыку.

Каралева Даніі ў сёлетнім навагоднім тэлезвароце абвясьціла пра свае пляны адрачыся ад пасаду. Гэта здарылася ўпершыню за амаль 900 гадоў дацкай манархіі.

Каралева Маргарэт ІІ падпісвае адрачэньне ад пасаду
Каралева Маргарэт ІІ падпісвае адрачэньне ад пасаду

Маргарэт II 83 гады. Яна была каранаваная ў 1972 годзе. Пасьля сьмерці брытанскай каралевы Лізаветы валадараньне дацкай каралевы стала самым працяглым у Эўропе.

Каралева ў залатой карэце ў суправаджэньні конных гусараў прыбыла ў парлямэнт, дзе падпісала адрачэньне ад прастола. Перад будынкам парлямэнту сабраліся тысячы чалавек з дацкімі сьцягамі. Кароль з балькона прывітаў сваіх падданых.

Манарх у Даніі не валодае рэальнай уладай, ён ня ўдзельнічае ва ўнутранай палітыцы. Палітычны курс вызначае ўрад, які прызначаецца абраным парлямэнтам.

Новаму каралю Даніі 55 гадоў. Ён узыдзе на пасад пад імем Фрыдэрык Х. Падчас леташняга візыту Сьвятланы Ціханоўскай у Данію, тагачасны кронпрынц сустракаўся зь ёй.

Кронпрынц Фрыдэрык і Сьвятлана Ціханоўская
Кронпрынц Фрыдэрык і Сьвятлана Ціханоўская

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG