Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вытворца гарэлкі Absolut спыніць экспарт прадукцыі ў Расею


Швэдзкі вытворца гарэлкі Absolut спыняе экспарт сваёй прадукцыі ў Расею ў выніку хвалі крытыкі, зь якой кампанія сутыкнулася пасьля навіны аб аднаўленьні паставак.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе арганізацыі.

У Pernod Ricard заявілі Reuters, што рашэньне спыніць экспарт у Расею было прынята праз «абавязак праяўляць клопат аб супрацоўніках і партнэрах».


«Мы ня можам падвяргаць іх масіраванай крытыцы ва ўсіх формах. Таму The Absolut Company прыняла рашэньне спыніць экспарт свайго брэнду ў Расею», — сказана ў заяве. У кампаніі таксама адзначылі, што ніяк ня змогуць паўплываць на «паралельны імпарт» сваёй прадукцыі ў Расею.

На мінулым тыдні віцэ-прэзыдэнт кампаніі Absolut Паўла Эрыксан заявіла, што пасьля ўварваньня расейскага войска ва Ўкраіну францускі канцэрн Pernod Ricard, уладальнік кампаніі Absolut, выконвае санкцыйныя абмежаваньні Эўразьвязу. Разам з тым кампанія «пастаўляе прадукцыю ў аб’ёме, здольным абараніць мясцовых супрацоўнікаў і забясьпечыць мясцовым арганізацыям эканамічную ўстойлівасьць». Гэтая заява выклікала хвалю крытыкі ў Швэцыі і заклікі да байкоту Absolut.

  • Pernod Ricard спэцыялізуецца на вытворчасьці моцных алькагольных напояў. Гэта каньяк Martell, віскі Chivas Regal, Jameson, Ballantineʼs, джын Beefeater, гарэлка Absolut, тэкіла Olmeca.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG