Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бранскай вобласьці РФ мабілізаваны ўзяў у закладнікі саслужыўцаў


Увечары 1 красавіка ў Бранскай вобласьці Расеі мабілізаваны ўзяў у закладнікі саслужыўцаў пасьля таго, як даведаўся, што двое яго пляменьнікаў загінулі падчас баявых дзеяньняў ва Ўкраіне.

Паводле інфармацыі выданьняў «База» і Astra, інцыдэнт адбыўся ў доме культуры ў вёсцы Плаўна Бранскай вобласьці. Там часова дысьлякавалася вайсковая частка 44073. У закладніках былі пяцёра мабілізаваных радавых і тры афіцэры.

У раёне быў уведзены плян перахопу «Зара»: месца захопу ачапілі, рух перакрылі. Захопнік — 35-гадовы Дзьмітрый Д., мабілізаваны з Чапаеўска Самарскай вобласьці. Ён быў узброены аўтаматам і гранатамі. Паводле папярэдніх дадзеных, ён захапіў закладнікаў і не выстаўляў ніякіх патрабаваньняў. Пасьля прыбыцьця спэцслужбаў ён здаўся.

Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін абвясьціў мабілізацыю ў Расеі 21 верасьня 2022 году. Ад мабілізаваных рэгулярна паступаюць скаргі на тое, што іх пераводзяць у штурмавыя роты без дастатковай падрыхтоўкі. Таксама яны скардзяцца на недахоп забесьпячэньня, жорсткае абыходжаньне з боку камандзіраў, і на тое, што камандаваньне кідае іх.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG