Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ФБР ЗША ўзьніклі перасьцярогі наконт сацыяльнай сеткі TikTok


Дырэктар ФБР Крыстафэр Рэй заявіў, што ёсьць занепакоенасьць, што Пэкін можа выкарыстоўваць аплікацыю для кантролю над зборам зьвестак пра карыстальнікаў і для правядзеньня апэрацыяў уплыву.

Дырэктар ФБР Крыстафэр Рэй заявіў, што яго ведамства мае «асьцярогі, якія тычацца нацыянальнай бясьпекі», наконт TikTok — папулярнага сэрвісу для разьмяшчэньня і прагляду кароткіх відэа.

Крыстафэр Рэй
Крыстафэр Рэй

Заява была зробленая на фоне спробаў кітайскай кампаніі атрымаць дазвол ад ураду ЗША на працяг працы ў краіне.

Выступаючы ў Кангрэсе, Рэй заявіў, што гэтыя асьцярогі, у прыватнасьці, зьвязаныя з «магчымасьцю, што кітайскі ўрад будзе выкарыстоўваць яго для кантролю над зборам зьвестак пра мільёны карыстальнікаў».

Па словах Рэя, таксама ёсьць асьцярогі, што ўрад Кітаю можа «кантраляваць альгарытм рэкамэндацыяў, што можа выкарыстоўвацца для правядзеньня апэрацыяў уплыву або для кантролю за праграмным забесьпячэньнем на мільёнах прыладаў, што створыць патэнцыйную магчымасьць тэхнічнай кампрамэтацыі пэрсанальных прыладаў».

У пісьмовых паказаньнях кіраўнік ФБР назваў зьнешнюю разьведку і эканамічную пагрозу Кітая «самай вялікай доўгатэрміновай пагрозай ідэям, інавацыям і эканамічнай бясьпецы нашай краіны».

Пры гэтым ён адмовіўся адказаць на пытаньне заканадаўцы аб тым, ці выкарыстоўвае кітайскі ўрад TikTok для збору зьвестак пра амэрыканскіх грамадзян.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG