Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пачалі ставіць супрацьтанкавыя загароджаньні ў рэгіёне, які мяжуе з Украінай

Супрацьтанкавыя загароджаньні каля Марыюпалю, 20 лютага 2022

Губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Расеі Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што ўлады рэгіёну прыступілі да ўсталяваньня ахоўных збудаваньняў.

На фатаграфіях відаць расстаўленыя ў два шэрагі бэтонныя тэтраэдры, якія як правіла выкарыстоўваюцца як супрацьтанкавыя загароджаньні. Дзе менавіта іх устанаўліваюць, губэрнатар не ўдакладніў.

Раней 22 кастрычніка Гладкоў паведаміў пра нібыта двух загінулых і больш як 10 пацярпелых пры абстрэле горада Шабекіна. Ён сьцьвярджаў, што абстрэл вёўся з боку Ўкраіны, пацярпелі цывільныя аб’екты.

Першапачаткова губэрнатар напісаў пра 5 параненых, потым паведаміў, што пацярпелі 11 чалавек, зь іх 4 — у цяжкім стане, а пасьля гэтага дадаў, што 2 чалавекі загінулі. Па словах губэрнатара, частка гораду засталася без электрычнасьці.

Горад Шабекіна разьмешчаны паблізу ад мяжы з Харкаўськай вобласьцю Ўкраіны. Напярэдадні паведамлялася, што ў выніку абстрэлу ў ім загарэўся лякафарбавы завод. У той жа дзень Гладкоў паведаміў аб абстрэле вёскі Мурам Шабекінскай гарадзкой акругі. У выніку пацярпелі будынкі школы, дзіцячага сада, Дамы культуры і прыватныя жылыя дамы. Як сьцьвярджае Гладкоў, абстрэл вялі Ўзброеныя сілы Ўкраіны.

Белгарадзкая вобласьць РФ у апошнія дні дастаткова рэгулярна трапляе пад абстрэлы, над Белгарадам расейская СПА пэрыядычна зьбіваюць паветраныя цэлі — на мінулым тыдні абломкі зьбітага лятальнага апарата пашкодзілі шматпавярховы жылы дом. Удары наносяцца ў тым ліку па энэргетычных абʼектах.

Украінскі бок не пацьвярджае і не адмаўляе сваё дачыненьне да ўдараў. У рэгіёне прадоўжылі школьныя канікулы, а жыхароў шэрагу прыгранічных вёсак перасялілі. З расейскіх пазыцый пад Белгарадам рэгулярна вядуцца абстрэлы Харкава і Харкаўскай вобласьці.

Як украінцы рыхтуюцца да суровай зімы, нягледзячы на ​​расейскія абстрэлы і разбураную інфраструктуру. ФОТА

Жыхарка Каўшараўкі Харкаўскай вобласьці грэе свайго сабаку, 16 кастрычніка 2022

Калі тэмпэратура апускаецца ніжэй за нуль, жыхарам усходняй Украіны, якія не здолелі пазьбегнуць жорсткіх баёў, рэгулярных абстрэлаў і месяцаў расейскай акупацыі, трэба рыхтавацца да суровай зімы і наступу халадоў.
1/13 Жыхарка Каўшараўкі Харкаўскай вобласьці грэе свайго сабаку, 16 кастрычніка 2022

Калі тэмпэратура апускаецца ніжэй за нуль, жыхарам усходняй Украіны, якія не здолелі пазьбегнуць жорсткіх баёў, рэгулярных абстрэлаў і месяцаў расейскай акупацыі, трэба рыхтавацца да суровай зімы і наступу халадоў.
З 10 кастрычніка расейскія войскі актывізавалі атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку нападаў загінулі дзясяткі людзей і разбурана каля траціны ўкраінскіх электрастанцый, паведамляюць украінскія ўлады.
Ірына Панчанка забірае рондаль зь ежай з самаробнай печы, побач з 9-гадовым унукам Арцёмам. «Холадна і выбухі», — распавядае Арцём, дапамагаючы бабулі гатаваць ежу ў двары іх жылога дома ў Каўшараўцы.

Жыхары Каўшараўкі тры тыдні жывуць бяз газу, вады і сьвятла праз расейскія ракетныя ўдары, якія адрэзалі горад ад камунікацый.
2/13 Ірына Панчанка забірае рондаль зь ежай з самаробнай печы, побач з 9-гадовым унукам Арцёмам. «Холадна і выбухі», — распавядае Арцём, дапамагаючы бабулі гатаваць ежу ў двары іх жылога дома ў Каўшараўцы.

Жыхары Каўшараўкі тры тыдні жывуць бяз газу, вады і сьвятла праз расейскія ракетныя ўдары, якія адрэзалі горад ад камунікацый.
З 10 кастрычніка расейскія войскі актывізавалі атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку нападаў загінулі дзясяткі людзей і разбурана каля траціны ўкраінскіх электрастанцый, паведамляюць украінскія ўлады.
Арцём есьць у кватэры, дзе жыве з бабуляй. «Вельмі холадна. Я сплю ў кватэры ў вопратцы», — кажа Арцём.

Для Арцёма і ягонай бабулі ежа на вуліцы — адзіны спосаб выжыць. Ірына кажа, што яны з унукам начуюць у закінутай кватэры побач, бо ў іхняй кватэры падчас расейскіх абстрэлаў выбітыя ўсе шыбы.

«Пасьля першай выбуховай хвалі вылецела адно акно, два былі пашкоджаныя. Пасьля другога выбуху вылецелі астатнія вокны, — кажа Ірына. — Тут вельмі холадна. Цяжка гатаваць ежу, бегаць паміж кватэрай і кухняй на вуліцы. Мне баляць ногі».
3/13 Арцём есьць у кватэры, дзе жыве з бабуляй. «Вельмі холадна. Я сплю ў кватэры ў вопратцы», — кажа Арцём.

Для Арцёма і ягонай бабулі ежа на вуліцы — адзіны спосаб выжыць. Ірына кажа, што яны з унукам начуюць у закінутай кватэры побач, бо ў іхняй кватэры падчас расейскіх абстрэлаў выбітыя ўсе шыбы.

«Пасьля першай выбуховай хвалі вылецела адно акно, два былі пашкоджаныя. Пасьля другога выбуху вылецелі астатнія вокны, — кажа Ірына. — Тут вельмі холадна. Цяжка гатаваць ежу, бегаць паміж кватэрай і кухняй на вуліцы. Мне баляць ногі».
З 10 кастрычніка расейскія войскі актывізавалі атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку нападаў загінулі дзясяткі людзей і разбурана каля траціны ўкраінскіх электрастанцый, паведамляюць украінскія ўлады.
У суседняй вёсцы Кірылаўка Віктар Паляніца складвае ў двары свайго дома нядаўна сьпілаваныя калоды. 37-гадовы Віктар кажа, што дроваў нарыхтаваў на ўсю зіму. Ён плянуе зімаваць каля печы ў гаспадарчай пабудове, бо ў ягонай хаце ад абстрэлаў выбітыя ўсе вокны.
4/13 У суседняй вёсцы Кірылаўка Віктар Паляніца складвае ў двары свайго дома нядаўна сьпілаваныя калоды. 37-гадовы Віктар кажа, што дроваў нарыхтаваў на ўсю зіму. Ён плянуе зімаваць каля печы ў гаспадарчай пабудове, бо ў ягонай хаце ад абстрэлаў выбітыя ўсе вокны.
З 10 кастрычніка расейскія войскі актывізавалі атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку нападаў загінулі дзясяткі людзей і разбурана каля траціны ўкраінскіх электрастанцый, паведамляюць украінскія ўлады.
«Гэта нязручна. Шмат часу трацім на нарыхтоўку дроваў. Вы бачыце, у якой сытуацыі мы жывем», — кажа Віктар.
5/13 «Гэта нязручна. Шмат часу трацім на нарыхтоўку дроваў. Вы бачыце, у якой сытуацыі мы жывем», — кажа Віктар.
З 10 кастрычніка расейскія войскі актывізавалі атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку нападаў загінулі дзясяткі людзей і разбурана каля траціны ўкраінскіх электрастанцый, паведамляюць украінскія ўлады.
47-гадовы Антон Сеўрукоў на вогнішчы ў самаробнай печы падсмажвае сваёй маці хлеб і грэе чайнік вады.
6/13 47-гадовы Антон Сеўрукоў на вогнішчы ў самаробнай печы падсмажвае сваёй маці хлеб і грэе чайнік вады.
З 10 кастрычніка расейскія войскі актывізавалі атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку нападаў загінулі дзясяткі людзей і разбурана каля траціны ўкраінскіх электрастанцый, паведамляюць украінскія ўлады.
«Сьвятла, вады і газу няма. Мы мерзьнем. — кажа Антон. — Гатую маме гарбату на вогнішчы, але яна п’е вельмі мала, каб ненадоўга сагрэцца».
7/13 «Сьвятла, вады і газу няма. Мы мерзьнем. — кажа Антон. — Гатую маме гарбату на вогнішчы, але яна п’е вельмі мала, каб ненадоўга сагрэцца».
З 10 кастрычніка расейскія войскі актывізавалі атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку нападаў загінулі дзясяткі людзей і разбурана каля траціны ўкраінскіх электрастанцый, паведамляюць украінскія ўлады.
У цёмнай і цеснай кватэры маці Антона (зьлева) сядзіць на канапе пад коўдрай, побач з талеркай сапсаванай ежы. Зоя Сеўрукова расказвае, што ўжо сем гадоў прыкавана да ложка і большую частку часу праводзіць сядзячы, раскладваючы пасьянс старой калодай карт. «Цяпер вельмі холадна. Калі б не сын, я б даўно замерзла».
8/13 У цёмнай і цеснай кватэры маці Антона (зьлева) сядзіць на канапе пад коўдрай, побач з талеркай сапсаванай ежы. Зоя Сеўрукова расказвае, што ўжо сем гадоў прыкавана да ложка і большую частку часу праводзіць сядзячы, раскладваючы пасьянс старой калодай карт. «Цяпер вельмі холадна. Калі б не сын, я б даўно замерзла».
З 10 кастрычніка расейскія войскі актывізавалі атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку нападаў загінулі дзясяткі людзей і разбурана каля траціны ўкраінскіх электрастанцый, паведамляюць украінскія ўлады.
Сеўрукоў кажа, што папрасіў сябра з Харкава купіць яму электраабагравальнік на выпадак, калі электразабесьпячэньне адновіцца: «Спадзяюся, што хутка ў нас будзе электрычнасьць, каб неяк перажыць гэтую зіму».
9/13 Сеўрукоў кажа, што папрасіў сябра з Харкава купіць яму электраабагравальнік на выпадак, калі электразабесьпячэньне адновіцца: «Спадзяюся, што хутка ў нас будзе электрычнасьць, каб неяк перажыць гэтую зіму».
З 10 кастрычніка расейскія войскі актывізавалі атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку нападаў загінулі дзясяткі людзей і разбурана каля траціны ўкраінскіх электрастанцый, паведамляюць украінскія ўлады.
Жыхар Каўшараўкі праходзіць міма расейскай ракеты, якая захрасла на ходніку.

Віктар Паляніца кажа, што не чакае дапамогі ад дзяржавы і не чакае, што блізкім часам ацяпленьне адновяць, але зімой гатовы даглядаць сябе сам. «Маю рукі і ногі, не баюся зьмерзнуць, бо дровы знайду, печку растаплю»
10/13 Жыхар Каўшараўкі праходзіць міма расейскай ракеты, якая захрасла на ходніку.

Віктар Паляніца кажа, што не чакае дапамогі ад дзяржавы і не чакае, што блізкім часам ацяпленьне адновяць, але зімой гатовы даглядаць сябе сам. «Маю рукі і ногі, не баюся зьмерзнуць, бо дровы знайду, печку растаплю»
З 10 кастрычніка расейскія войскі актывізавалі атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку нападаў загінулі дзясяткі людзей і разбурана каля траціны ўкраінскіх электрастанцый, паведамляюць украінскія ўлады.
Жыхары Каўшараўкі носяць бутлі з вадой, напоўненыя зь мясцовага калодзежа.

Улады Ўкраіны заклікалі жыхароў эвакуавацца і папярэдзілі, што газа- і водазабесьпячэньне ў многіх раёнах, хутчэй за ўсё, ня будзе адноўлена да зімы
11/13 Жыхары Каўшараўкі носяць бутлі з вадой, напоўненыя зь мясцовага калодзежа.

Улады Ўкраіны заклікалі жыхароў эвакуавацца і папярэдзілі, што газа- і водазабесьпячэньне ў многіх раёнах, хутчэй за ўсё, ня будзе адноўлена да зімы
З 10 кастрычніка расейскія войскі актывізавалі атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку нападаў загінулі дзясяткі людзей і разбурана каля траціны ўкраінскіх электрастанцый, паведамляюць украінскія ўлады.
У Кірылаўцы мясцовыя жыхары сьпілоўваюць дрэва на дровы.

Многія людзі жывуць у дамах, якія пацярпелі ад расейскіх абстрэлаў. У некаторых разбураны дах і выбітыя вокны, што абцяжарвае абарону ад непагадзі і холаду.
12/13 У Кірылаўцы мясцовыя жыхары сьпілоўваюць дрэва на дровы.

Многія людзі жывуць у дамах, якія пацярпелі ад расейскіх абстрэлаў. У некаторых разбураны дах і выбітыя вокны, што абцяжарвае абарону ад непагадзі і холаду.
З 10 кастрычніка расейскія войскі актывізавалі атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку нападаў загінулі дзясяткі людзей і разбурана каля траціны ўкраінскіх электрастанцый, паведамляюць украінскія ўлады.
Прэзыдэнтка Эўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен 19 кастрычніка заявіла, што расейскія ракетныя і бесьпілётныя ўдары па электрастанцыях і іншай грамадзянскай інфраструктуры зьяўляюцца «актамі чыстага тэрарызму», якія можна прыраўняць да ваенных злачынстваў.

Яна адзначыла, што атакі на інфраструктуру маюць «ясную мэту» пакінуць мірнае насельніцтва без ацяпленьня, вады і электрычнасьці да надыходу зімы. «Гэта акты чыстага тэрарызму, і мы павінны іх так называць».
13/13 Прэзыдэнтка Эўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен 19 кастрычніка заявіла, што расейскія ракетныя і бесьпілётныя ўдары па электрастанцыях і іншай грамадзянскай інфраструктуры зьяўляюцца «актамі чыстага тэрарызму», якія можна прыраўняць да ваенных злачынстваў.

Яна адзначыла, што атакі на інфраструктуру маюць «ясную мэту» пакінуць мірнае насельніцтва без ацяпленьня, вады і электрычнасьці да надыходу зімы. «Гэта акты чыстага тэрарызму, і мы павінны іх так называць».
З 10 кастрычніка расейскія войскі актывізавалі атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку нападаў загінулі дзясяткі людзей і разбурана каля траціны ўкраінскіх электрастанцый, паведамляюць украінскія ўлады.
Previous slide
Next slide

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG