Лінкі ўнівэрсальнага доступу

UNESCO заклікала Расею неадкладна выйсьці за міжнародна прызнаныя межы Ўкраіны


Разбураны расейскім бамбаваньнем тэатр у Марыюпалі
Разбураны расейскім бамбаваньнем тэатр у Марыюпалі

Падчас Сусьветнай канфэрэнцыі UNESCO у пытаньнях культурнай палітыкі і ўстойлівага развіцьця (Mondiacult 2022) 48 краін-удзельніц арганізацыі асудзілі агрэсію Расеі супраць Украіны і заклікалі яе неадкладна пакінуць тэрыторыю ўкраінскай дзяржавы.

Пра гэта 1 кастрычніка ў сваім тэлеграм-канале " target="_blank">паведаміў міністар культуры і інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны Аляксандар Ткачэнка.

«Мы ня можам назіраць, як адна краіна спрабуе сьцерці ідэнтычнасьць і культуру іншай краіны. Мы ня можам пагадзіцца на далейшыя дзеяньні, якія супярэчаць Канстытуцыі UNESCO і нашым агульным канвэнцыям. Мы заклікаем Расею неадкладна выйсьці за міжнародна прызнаныя межы Ўкраіны і патрабаваць неадкладнага спыненьня агрэсіі супраць Украіны, каб гарантаваць абарону ад далейшага пашкоджаньня ўкраінскай прыроднай, нерухомай і рухомай культурнай спадчыны ва ўсіх яе формах», — сказана ў заяве краінаў-членаў UNESCO, адзначае міністар.

Паводле стану на пачатак верасьня ў Міністэрстве культуры заяўлялі, што зафіксавана паўтысячы эпізодаў ваенных злачынстваў з боку РФ супраць украінскіх аб’ектаў культурнай спадчыны і культурных установаў. Яшчэ некалькі дзясяткаў такіх эпізодаў праходзяць праверку.

На 15 ліпеня UNESCO задакумэнтавала пашкоджаньні 163 культурных аб’ектаў: 71 культавага будынка, 12 музэяў, 32 гістарычных будынкаў, 24 будынкаў культурнага прызначэньня, 17 помнікаў, 7 бібліятэк. Пра гэта 15 ліпеня падчас пасяджэньня Рады бясьпекі ААН у фармаце Арыя «Зьнішчэньне культурнай спадчыны ў выніку расейскай агрэсіі супраць Украіны» паведаміў дырэктар Цэнтру сусьветнай спадчыны UNESCO Лазар Асома.

Паводле Гаагскай канвэнцыі 1954 году зьнішчэньне аб’ектаў культурнай спадчыны лічыцца ваенным злачынствам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG