Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Першы выпадак». Карабель ВМС ЗША «Кірсардж» удзельнічае ў вучэбнай місіі ў Балтыйскім моры


Карабель ВМС ЗША «Кірсардж». Ілюстрацыйнае фота
Карабель ВМС ЗША «Кірсардж». Ілюстрацыйнае фота

Дэсантны карабель ВМС ЗША «Кірсардж» — першы карабель сваёй клясы, які ўдзельнічае ў міжнароднай вучэбнай місіі ў Балтыйскім моры на фоне расейскай вайны ва Ўкраіне і напружанасьці ў Балтыйскім моры мінімум за два дзесяцігодзьдзі.

«Гэта першы выпадак на нашай памяці, і гэта вельмі хвалюе», — заявіў камандзір карабля капітан Том Фостэр.

Разам зь некалькімі іншымі амэрыканскімі вайсковмі караблямі «Кірсардж» ужо некалькі месяцаў праводзіць вучэньні з вайскоўцамі Швэцыі і Фінляндыі, якія падалі заяўку на ўступленьне ў NATO пасьля таго, як Расея ўварвалася ва Ўкраіну 24 лютага.

Мэта вучэбнай місіі — садзейнічаньне бясьпецы ў рэгіёне.

«Мы будзем і далей працаваць у гэтых раёнах», — заявіў камандзір боегатоўнай амфібійна-дэсантнай групы «Кірсардж» капітан Аарон Кэлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG