Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядомага джазавага музыку з Кіргізстану, які прыехаў на гастролі ў Алматы, затрымалі як пагромшчыка


Вікрам Рузахунаў
Вікрам Рузахунаў

У Бішкеку ля будынку Пасольства Казахстану ў Кіргізстане прайшоў мітынг у падтрымку музыканта Вікрама Рузахунава, які апынуўся сярод затрыманых у Казахстане па падазрэньні ў беспарадках.

Каля дыпляматычнага прадстаўніцтва сабралася каля 50 чалавек, якія запатрабавалі вярнуць піяніста на радзіму, заклікаўшы афіцыйныя органы Казахстану даць ацэнку таму, што праваахоўныя структуры Казахстану распаўсюджваюць недакладную інфармацыю аб Кіргізстане.

9 студзеня казаскі тэлеканал Qazaqstan чаўтық Тэлеарнасы апублікаваў відэа, на якім мужчына, затрыманы па падазрэньні ў беспарадках, прызнаецца, што «прыехаў у Казахстан з Кіргізстану дзеля ўдзелу ў мітынгу». Пры гэтым асоба мужчыны на камэру не ўказвалася, а ён выглядаў пабітым. Відэа вельмі нагадвае тыя, што здымаюць беларускія сілавікі, пад пагрозай катаваньняў прымушаючы людзей казаць патрэбныя сабе «прызнаньні».

Мужчына ў відэа сказаў, што яму нібыта патэлефанавалі 1 студзеня невядомыя людзі і прапанавалі 90 тысяч тэнге (каля 200 даляраў), а ўжо 2 студзеня яму купілі білет у Алматы, дзе пасялілі на кватэры, у якой таксама знаходзіліся выхадцы з Таджыкістану і Ўзбэкістану.

Нягледзячы на тое, што імя затрыманага ня ўказвалася, кіргізы пазналі ў ім папулярнага ў краіне джазавага музыку і піяніста Вікрама Рузахунава. У МУС Кіргізстану са спасылкай на сваякоў выканаўцы паведамілі, што ён часта езьдзіў на гастролі ў Алматы, і напярэдадні новага году яго запрасілі туды для правядзеньня канцэртных праграм.

«Білет да Алматы набыты 16 сьнежня 2021 году, і 2 студзеня а 20:00 ён паляцеў», — адзначылі ў ведамстве, дадаўшы, што ў аэрапорт музыку суправаджалі яго маці і яе ўнук.

«Сваякоў у іх у Казахстане няма і езьдзіў [Вікрам Рузахунаў] толькі на запрашэньне для правядзеньня канцэртных праграм, а таксама ўдзелу ў музычных фэстывалях у Казахстане і краінах СНД», — дадалі ў ведамстве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG