Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кіргізстану не было куды падзецца». Меркаваньне кіргіскага экспэрта


Мітынг каля парлямэнту Кіргізстану, Бішкек, 7 студзеня 2022 г.
Мітынг каля парлямэнту Кіргізстану, Бішкек, 7 студзеня 2022 г.

Якія аргумэнты выказвалі ў Кіргізстане супраць накіраваньня войскаў у Казахстан у рамках апэрацыі АДКБ? Ці падобныя цяперашнія пратэсты ў Казахстане і тры рэвалюцыі ў Кіргізстане? Ці створыць увод войскаў АДКБ у Казахстан прэцэдэнт для Кіргізстану?

На пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае кіргіскі палітоляг Шэрадзіл Бактыгулаў.

Бактыгулаў

  • Гэта ня першы выпадак, калі кіргіскія войскі накіроўваюцца за мяжу зь міратворчай місіяй.
  • У пачатку 90-х больш за 3 тысячы кіргіскіх вайскоўцаў несьлі службу на кіргіска-таджыцкай і кіргіска-афганскай мяжы падчас грамадзянскай вайны ў Таджыкістане.
  • Тады гэта быў цэнтральнаазіяцкі міратворчы батальён.
Шэрадзіл Бактыгулаў
Шэрадзіл Бактыгулаў
  • І пад эгідай ААН і АБСЭ кіргіскія афіцэры былі назіральнікамі і паліцыянтамі ў рамках міратворчых апэрацыяў.
  • Але ў ХХІ стагодзьдзі гэта сапраўды першая міратворчая місія кіргіскіх вайскоўцаў.
  • Чаму так цяжка прымалася рашэньне накіраваць войскі ў Казахстан? У нас было тры рэвалюцыі. Тры прэзыдэнты былі адхіленыя ад улады. У гэтым пікантнасьць сытуацыі.
  • Заяўлена, што кіргіскія міратворцы будуць выконваць толькі ахоўныя функцыі, будуць ахоўваць цывільнае насельніцтва.
  • З такой фармулёўкай дэпутаты парлямэнту пагадзіліся.
  • У Казахстан накіроўваюцца байцы 25-й брыгады спэцназу «Скарпіён» міністэрства абароны.
  • Яна цалкам укамплектаваная кантрактнікамі.
  • Яны трэнаваліся ня толькі на палігонах краінаў АДКБ і ШАС, але і ў ЗША.
  • Нядаўна ў нас праходзілі сумесныя вучэньні з індыйскімі горнымі стралкамі.
  • У рашэньні накіраваць нашых салдатаў у Казахстан ёсьць маральная праблема.
  • Цяпер мы чуем тыя ж самыя словы, якія чулі ў Кіргізстане і ў 2005-м, і ў 2010-м, і ў 2020-м гадох.
  • Тады лідэраў пратэсту называлі захопнікамі і правакатарамі. Але яны сталі прэзыдэнтамі.
  • Цяперашні склад парлямэнту абраны ў лістападзе летась.
  • Дагэтуль не сфармаваныя структуры парлямэнту.
  • Пакуль апазыцыя ў парлямэнце не скансалідавалася, у яе няма адзінага лідэра.
  • Былы міністар замежных справаў у парлямэнце выступіў супраць уводу войскаў АДКБ у Казахстан.
  • Дэпутаты, якія галасавалі супраць накіраваньня войскаў у Казахстан, — пераважна абраныя ў партыйных сьпісах ад партыяў «Адзіны Кіргізстан» і «Альянс».
  • Галоўны аргумэнт, які выказваецца супраць накіраваньня войскаў, — гэта ня нашая вайна.
  • Лёзунгі пратэстоўцаў у Казахстане — ня супраць Такаева, а супраць Назарбаева і яго клану.
  • Адна з вэрсіяў падзеяў у Казахстане: хваля сапраўды народнага пратэсту была выкарыстаная пэўнымі сілавікамі.
  • У нас на Ўсходзе маленькая ці вялікая звада — гэта заўсёды «разборкі» вялікіх людзей.
  • Нехта перасьледуе свае палітычныя мэты, а нехта на хвалі рамантыкі далучаецца, незадаволены агульнай сытуацыяй у краіне.
  • Завадатарамі такіх падзеяў, як правіла, аказваліся ў нас тыя людзі, якія потым прыходзілі да ўлады.
  • У 2005 годзе тагачасны прэзыдэнт Аскар Акаеў зьвяртаўся да АДКБ па дапамогу супраць пратэстаў, але яму прапанавалі здаць пазыцыі.
  • У 2010 годзе, падчас самай крывавай зьмены рэжыму, быў зварот да АДКБ ад часовага ўраду Розы Атунбаевай.
  • Я тады працаваў у апараце часовага ўраду.
  • Да перамогі рэвалюцыі быў зварот да АДКБ ад прэзыдэнта Бакіева, але яму адмовілі.
  • У дэпутатаў кіргіскага парлямэнту былі сур’ёзныя сумневы наконт заяваў аб замежных тэрарыстах у Казахстане.
  • У Кіргізстану няма хаўрусьнікаў, нам падзецца няма куды.
  • У нас складаныя адносіны з Таджыкістанам.
  • У красавіку–траўні летась Кіргізстан стаў ахвяраю вайсковай агрэсіі з боку Таджыкістану.
  • Кіргізстан ня мае замежнага лобі ў Маскве і Вашынгтоне, якое мае, скажам, Армэнія.
  • У Расеі вельмі шмат вагароў уплыву ў Кіргізстане.

Што было раней

  • 7 студзеня дэпутаты парлямэнту Кіргізстану далі згоду адправіць войскі ў Казахстан у рамках Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ).
  • 69 дэпутатаў прагаласавалі за адпраўку войскаў, супраць выступілі 7 дэпутатаў.
  • Такімі былі вынікі другога галасаваньня. Падчас першага галасаваньня 55 парлямэнтароў былі згодныя адправіць войскі, 11 былі супраць. Тады галасаваньне не залічылі, бо патрэбны 61 голас у падтрымку.
  • Кіргізстан накіруе ў суседнюю краіну 150 чалавек асабовага складу, 8 адзінак бранятэхнікі і 11 машын.
  • Улады Кіргізстану сьцьвярджаюць, што вайскоўцы будуць займацца аховай стратэгічных аб’ектаў, а не разгонам пратэстоўцаў.
  • Адначасова з галасаваньнем дэпутатаў побач з будынкам парлямэнту прайшоў мітынг супраць уводу войскаў у Казахстан.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG