7 студзеня стала вядома аб вызваленьні распрацоўшчыка і сузаснавальніка WiFi Map грамадзяніна Ізраіля Дзьмітрыя Плашчынскага, пасьля адбыцьця ім адміністрацыйнага арышту.
Пра гэта піша Dev.by, спасылаючыся на інфармацыю, атрыманую ад партнэра Плашчынскага Ігара Гольдэнберга.
Дзьмітрыя Плашчынскага затрымалі 7 сьнежня. У «пакаяльным відэа» ён паведаміў, што быў падпісаны каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, але адпісаўся ад іх. Па інфармацыі dev.by, Плашчынскага маглі двойчы асудзіць на 15 сутак.