Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Славянскім базары» перамог беларус Раман Волазьнеў зь песьняй на верш Багдановіча


Сьпявак Раман Волазьнеў, архіўнае фота
Сьпявак Раман Волазьнеў, архіўнае фота

Гран-пры конкурсу эстраднай песьні фэстывалю «Славянскі базар» узяў 21-гадовы беларускі сьпявак Раман Волазьнеў зь песьняй «Сьвяча» на верш Максіма Багдановіча і ўласную музыку, піша БелТА.

Пераможца атрымаў 20 тысяч даляраў, а таксама спэцыяльную прэмію імя Ўладзімера Мулявіна за найлепшае ўвасабленьне нацыянальнай тэмы і спэцыяльны прыз «парлямэнцкага сходу саюзу Беларусі і Расеі».

Апошні раз беларус перамагаў на «Славянскім базары» ў 2016 годзе — тады гэта быў Аляксей Грос. Да таго беларусы перамагалі яшчэ чатыры разы: Алена Ланская (2011), Паліна Смолава (2005), Пётар Ялфімаў (2004) і Макс Лорэнс (2003).

Раман Волазьнеў нарадзіўся ў Менску, але цяпер у сацыяльных сетках пазначае месцам жыхарства Маскву. У 2006–2010 гадах быў салістам дзіцячай студыі арт-групы «Беларусы»; у 2007 годзе ўжо браў прыз «парлямэнцкага сходу саюзу Беларусі і Расеі» на «Славянскім базары»; у 2007, 2008 і 2009 гадах даходзіў да фіналу адбору на дзіцячую «Эўравізію»; у 2010, 2013 і 2016 гадах быў стыпэндыянтам прэзыдэнцкага фонду падтрымкі таленавітай моладзі, у 2012 годзе ўзяў гран-пры конкурсу «Маладыя таленты Беларусі»; прайшоў у фінал расейскага конкурсу «Голос» у 2019 годзе. Выступаў з электроннымі праектамі Mikita, Val і Djaza, свой дэбютны альбом «Мгновение» выпусьціў у 2018 годзе.

Відэа выступу Волазьнева на «Славянскім базары» пакуль не публікавалі. Але паслухаць сьпевака можна было, напрыклад, у перадачы Belsat Music Live — песьня «Сьвяча» гучыць ад 20:16.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG