Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія гурты запісалі песьню-пратэст на верш Уладзімера Някляева


Уладзімер Някляеў, архіўнае фота

Гурт Naka зь лідарамі гуртоў DZIECIUKI, «Петля пристрастия», «РСП» и Rostany запісалі песьню на верш Уладзімера Някляева «ВАМ», якая стала рэакцыяй на палітычныя падзеі апошніх месяцаў у Беларусі. Песьню прэзэнтавалі на Youtube 7 ліпеня.

Уладзімер Някляеў напісаў гэты верш пасьля Плошчы 2010 году, калі выйшаў з турмы, але апублікаваў толькі 5 ліпеня 2020 году. Так ён адрэагаваў на словы Лукашэнкі, які прыгразіў «нагадаць», як ва Ўзбэкістане расстрэльвалі дэманстрантаў.

«Улада вар’яцее — так не жадае сыходзіць... Яна, улада, не адзін Лукашэнка. Гэта яго міністры, генэралы, прапагандысты... — напісаў 5 ліпеня Ўладзімер Някляеў у Фэйсбуку. — Гэта вы разам зь ім забівалі Захаранку, Ганчара, Красоўскага, Завадзкага — і рыхтуецеся забіваць іншых! Гэта вы разам з Лукашэнкам і яго граміламі ў кроў зьбівалі народ на плошчы 2010 году — і рыхтуецеся зьбіваць ізноў! Гэта вы разам зь ім валаклі скрываўленых людзей у аўтазакі, катавалі іх у турмах! Гэта вы разам зь ім зьдзекаваліся зь беларускай мовы, нацыянальнай культуры, гісторыі, зьнішчалі ўсё беларускае ў Беларусі! Бяз вас зрабіць гэтага ён бы ня змог... Таму я прысьвячаю гэтыя вершы ўсім ВАМ».

Музыку да песьні напісаў гурт Naka. Відэакліп зьняў і змантаваў пры садзеяньні кампаніі «Годна» рэжысэр Аляксандар Духан.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG