Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ты кахаеш родны край — ну тады і адграбай». Гурт «Дай дарогу!» апублікаваў жорсткі кліп пра падзеі ў Беларусі


Гурт «Дай Дарогу!»

«Мы не змаглі застацца ў баку ад бягучых падзей! Далучаемся да „бітвы за ўраджай“ 2020», — напісалі музыкі ў сацсетках пра новы кліп «Баю-Бай», прысьвечаны актуальным падзеям 2020 году ў Беларусі.

У анімацыйным кліпе старая бабуля, мэдыкі, маладыя дзяўчаты, рабочыя ўцякаюць ад АМАПу з дубінкамі і міліцыянтаў на камбайнах.

«У нашай краіне ўжо даўно ня трэба быць бандытам, каб атрымаць дубінай ад міліцыі, трапіць у аўтазак, турму, быць аштрафаваным. Гэта ўсё можа зьявіцца ў жыцьці любога грамадзяніна. Падтрымлівайце адзін аднаго і беражыце сябе», — такі запіс зьявіўся на афіцыйнай старонцы музыкаў у Фэйсбуку за некалькі дзён да выхаду кліпа, пасьля жорсткіх затрыманьняў у Менску 14 ліпеня.

Песьня ўвойдзе ў новы альбом «Дай Дарогу!», выхад якога заплянаваны на жнівень 2020 году.

Раней лідэр «Дай дарогу!» Юры Стыльскі ў інтэрвію Свабодзе казаў, што выступае за сумленныя выбары і вызваленьне палітвязьняў у Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG