Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Усё было забруджана» — Лукашэнка пра Магілёў сваёй маладосьці


Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 6 чэрвеня падчас наведваньня Магілёўскай вобласьці.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Газэта «Зьвязда» цытуе словы Лукашэнкі, сказаныя сёньня пра Магілёў падчас наведваньня гораду: «Мы вельмі часта тут бывалі, хоць вучыўся я далёка, але жыў побач, на Леніна. Мяне цікавіў Дняпро, помню першы раз, калі я адзін пайшоў глядзець Дняпро. Але так да яго не змог падысьці, таму што ўсё было забруджана, зарасло. Я, вясковы чалавек, дзе ўсяго гэтага хапала, думаў: Божа мой, няўжо ў Магілёве, горадзе абласным, такое можа быць?!» — узгадаў Лукашэнка.

Ён адзначыў таксама, што, калі пакуль няма адказу на пытаньне, ці зьяўляецца пандэмія рукатворнай, некаторыя ў сьвеце спрабуюць скарыстацца сытуацыяй і псыхозам, які ўзьнік.

«Ужо ўвесь сьвет сёньня спыніўся, перакулілася эканоміка усяго сьвету. А вядучыя кампаніі, мільярдэры і дзяржавы ў кішэню паклалі трыльёны даляраў» — сказаў кіраўнік Беларусі.

Паводле яго, сьледам за мэдычнай пандэміяй адбылася эканамічная, і яна закранула не толькі краіны разьвіцьця, але і найбуйнейшыя дзяржавы. Уплыў гэтага адчувае і Беларусь са сваёй экспартна арыентаванай эканомікай. «Нам патрэбная валюта, каб жыць. А валюту можна атрымаць, толькі прадаючы свой тавар на зьнешніх рынках», — канстатаваў Лукашэнка.

Паводле яго, трэцяя пандэмія — палітычная. Перадвыбарчая кампанія наклала свой адбітак на ўсё тое, што адбываецца.

Нарэшце, чацьвёртая — «інфапандэмія», якая аказала «моцнае ўзьдзеяньне на людзей».

На мінулым тыдні Лукашэнка заяўляў, што COVID-19 — гэта больш чым хвароба, а людзі адурманеныя. «Я па-ранейшаму прытрымліваюся аднаго прынцыпу: гэта больш чым хвароба. Хвароба займае палову, можа, і менш. Усё астатняе — гэта палітыка», — сказаў ён падчас наведваньня Менскага трактарнага заводу 29 траўня.

Збор подпісаў у Магілёве за альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты, 31 траўня 2020
Збор подпісаў у Магілёве за альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты, 31 траўня 2020

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG