Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы павінны перамагчы чатыры-пяць пандэмій». Лукашэнка прыехаў у Магілёў


Ілюстрацыйнае фота

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў Магілёве заявіў, што ў краіне паступова праблема каранавіруса адыходзіць, у тым ліку ў Магілёве сытуацыя цяпер складваецца цалкам шчасна.

Аляксандар Лукашэнка пачаў візыт у Магілёў з наведваньня Сьвята-Мікольскага жаночага манастыра, дзе ён паставіў сьвечкі, перадае БелТА.

«Пашанцавала магілёўцам у тым пляне, што нават калі ёсьць захворваньне, то ўжо ў лёгкай форме», — сказаў Лукашэнка.

Ён назваў правільным выбраны ў Беларусі шлях барацьбы з захворваньнем без уводу ўсеагульнага карантыну. Лукашэнка заклікаў людзей быць акуратнымі, выконваць неабходныя засьцярогі, больш праводзіць часу на сьвежым паветры.

«Мы павінны прыгожа прайсьці гэты пэрыяд і перамагчы чатыры-пяць пандэмій, якія сёньня блукаюць па нашай краіне — у галіне аховы здароўя, палітыкі, эканомікі, інфапандэмію. Мы іх пераадолеем. Не такія праблемы пераадольвалі», — сказаў Лукашэнка.

У манастыры кіраўніку краіны падарылі абраз, які абараняе ад ворагаў.

«Гэта была цяжкая барацьба, якая сёньня ня скончана. Сытуацыя кіраваная і краіна кіраваная, і мы можам прыняць любое рашэньне. Але пакуль, дзякуй Богу, нам не патрэбныя крайнія меры. Нашы лекары навучыліся спраўляцца з гэтай хваробай. Яна ў кожнага чалавека можа працякаць па-рознаму. Адсюль і лекі патрэбныя розныя. Лекаў у нас хапае, ахоўных сродкаў дастаткова, і лекары прыстасаваліся лячыць гэтыя хваробы», — сказаў Лукашэнка на сустрэчы з актывам Магілёўскай вобласьці.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG