Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас пратэсту ў Менску, 14 ліпеня 2020
Падчас пратэсту ў Менску, 14 ліпеня 2020

Людзі выйшлі на вуліцы пасьля нерэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы. Адбыліся затрыманьні

Усё, што варта ведаць пра выбарчую кампанію ў Беларусі, якая адбываецца ва ўмовах пандэміі каранавірусу.

На мадэратара сацсетак Ціханоўскага завялі крымінальную справу

Мадэратару сацыяльных сетак «Краіны для жыцьця», грамадзяніну Расеі Дзьмітрыю Папову, якога затрымалі пад Мазыром, таксама прад’явілі абвінавачваньне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх». Ён ужо 19-ы абвінавачаны па гэтым артыкуле за апошні час, паведамляе «Вясна».

Цяпер Дзьмітры Папоў знаходзіцца ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. У адным са сваіх лістоў Дзьмітрый паведаміў, што ў яго пагоршыўся стан здароўя — з прычыны стрэсу ўзнавіліся праблемы з сэрцам. Цалкам чытайце па спасылцы.

Спрэчка за 500 подпісаў. Штаб Цапкалы патрабуе тлумачэньняў у ЦВК

Выбарчы штаб вылучэнца на прэзыдэнцтва Валера Цапкалы дамагаецца ад ЦВК тлумачэньняў наконт прызнаньня несапраўдным пасьведчаньня раённага каардынатара з Бабруйску Андрэя Архіпенкі. Андрэй Архіпенка мае пасьведчаньні каардынатара па Ленінскім раёне Бабруйску і Бабруйскім раёне. На гэтых дакумэнтах стаяць пячаткі ЦВК і подпіс яе старшыні Лідзіі Ярмошынай.

Па словах Архіпенкі, пра тое, што яны не сапраўдныя, ён даведаўся выпадкова ў Магілёўскай абласной выбарчай камісіі. Гэта пазьней пацьвердзілі і ў Першамайскай раённай выбарчай камісіі Бабруйску. Ён цьвердзіць: калі здаваў завераныя падпісныя аркушы, прэтэнзіяў ад камісіяў не было. Прыхільніку Цапкалы не паведамлялі, што ягоныя пасьведчаньні выдадзеныя памылкова. Усяго ён здаў у раённыя камісіі блізу 500 подпісаў. Цалкам чытайце па спасылцы.

«Гэты дакумэнт сапраўдны», — палітычны аглядальнік БТ Крывашэеў пра 76%-ы рэйтынг Лукашэнкі

Андрэй Крывашэеў выклаў у фэйсбуку дакумэнт пра тое, што рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі складае 76%. Сацыёлягі ставяць гэтую лічбу пад сумнеў. Прычым іх засмучае і сам адсотак — 76%, і пазначаная колькасьць апытаных — 21 тысяча. Невядома, якая сацыялягічная структура праводзіла гэтае дасьледаваньне.

Аднак палітычны аглядальнік Андрэй Крывашэеў, які абнародаваў дакумэнт, запэўніў Свабоду, што ён сапраўдны. «Усё менавіта так, як я напісаў у фэйсбуку. Гэты дакумэнт сапраўдны. Яго мне ўчора з рук у рукі перадаў кіраўнік дзяржавы. Астатнія пытаньні — не да мяне». Цалкам чытайце па спасылцы.

Што ня так зь сюжэтам АНТ, дзе Бабарыку абвінавачваюць у хабары і адмываньні грошай

Свабода паспрабавала адшукаць склад злачынства ў вялікім сюжэце АНТ, дзе Віктара Бабарыку і ягоных былых падначаленых абвінавацілі ў хабары і адмываньні грошай.

Дзе злачынства ў гэтай схеме і каго паказалі па тэлевізіі, чым займаецца кампанія «ПрыватЛізінг», пра якую ідзе гаворка ў сюжэце, чые прозьвішчы гучалі ў фільме АНТ, што парушыў тэлеканал — пра гэта і іншае чытайце па спасылцы.

Ярмошына: Гэта Ціханоўскі і Статкевіч вінаватыя, што мала месцаў для агітацыі

Старшыня ЦВК камісіі Лідзія Ярмошына дала вялікае інтэрвію расейскаму РИА Новости, дзе заявіла пра пагрозы на свой адрас і абвінаваціла палітычных зьняволеных у абмежаваньні месцаў для агітацыі ў краіне.

Як заявіла Ярмошына, зь першых дзён цяперашняй выбарчай кампаніі «былі зробленыя спробы дэзарганізацыі дзейнасьці Цэнтральнай камісіі». І калі раней «спробы стварэньня палітычнай нестабільнасьці прадпрымаліся заўсёды ў канцы выбарчай кампаніі, у пэрыяд перадвыбарчай агітацыі, то ў гэты раз разгайдаць сытуацыю, стварыць нейкую перадрэвалюцыйную абстаноўку ў краіне спрабавалі ўжо з пачатку вылучэньня кандыдатаў у прэзыдэнты, зь першых дзён збору подпісаў». Што яшчэ сказала старшыня ЦВК, чытайце па спасылцы.

Дэпутаты Эўрапарлямэнту арганізавалі онлайн-сустрэчу салідарнасьці зь беларусамі

З ініцыятывы дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту 10 ліпеня праходзіць онлайн-сустрэча салідарнасьці зь беларусамі «Час для пераменаў».

У праграме сустрэчы – музычны блёк і дыскусія з беларускімі праваабаронцамі, грамадзкімі і палітычнымі актывістамі, журналістамі, блогерамі, інтэрнэт-парталамі СМІ і малым бізнэсам, дзеячамі культуры і музыкамі.

Парушэньне прэзумпцыі невінаватасьці сьведчыць пра палітычны перасьлед Бабарыкі, — праваабаронца Стэфановіч

9 ліпеня на тэлеканале АНТ паказалі сюжэт, які быў названы «спэцрасьсьледаваньнем». У ім выкарысталі кадры вочнай стаўкі патэнцыйнага кандыдата на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыкі і яго былога намесьніка ў «Белгазпрамбанку» Кірылы Бадзея. Пры гэтым ніякіх слоў ад Віктара Бабарыкі не прагучала, адзначае праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч.

«Мы расцэньваем такія сюжэты як парушэньне прынцыпаў справядлівага судовага разбору ў частцы таго, што прэзумпцыя невінаватасьці гарантаваная Канстытуцыяй для ўсіх. З аднаго боку, з адвакатаў Віктара Бабарыкі ўзятыя падпіскі аб неразгалошваньні матэрыялаў сьледзтва і яны ня могуць пракамэнтаваць тое, што прадэманстравана ў фільме. Зь іншага боку, празь дзяржаўныя СМІ ў абвінаваўчым ключы разгалошваюцца тыя самыя матэрыялы», — падкрэсьлівае юрыст «Вясны». Цалкам чытайце па спасылцы.

Адкуль узяліся сацыёлягі, якія налічылі 76 працэнтаў падтрымкі Лукашэнкі

Мяркуючы па ўсім, улады распачалі прапагандысцкую спэцапэрацыю, каб пераламаць неспрыяльную для Лукашэнкі электаральную сытуацыю і пераканаць грамадзтва, што большасьць народу яго нібыта падтрымлівае.

Напісаць можна любы рэйтынг. Праблема ў тым, як яго «прадаць» грамадзтву, каб паверыла. Яшчэ ніхто ў сьвеце не вызначаў рэйтынг палітыка на падставе «апэратыўнай інфармацыі» спэцслужбаў, разважае ў блогу аналітык Свабоды Валер Карбалевіч. Чытайце па спасылцы.

Прэйгерман: «Калі нехта чакаў, што ўлада павядзе сябе па-іншаму, то гэта дурні альбо безадказныя людзі»

Дырэктар Рады міжнародных спраў «Менскі дыялёг» Яўген Прэйгерман дае сваю вэрсію, чаму падзеі ў Беларусі пайшлі паводле найгоршага сцэнару; не разумее, які сэнс ставіць пытаньне «Хто вінаваты?», і тлумачыць жорсткія дзеяньні ўлады тым, што яна ўвайшла ў эмацыйны клінч са сваімі апанэнтамі. Інтэрвію цалкам чытайце па спасылцы.

Сьцісла

  • Тыя заклікі, якія я выказваў у красавіку, на жаль, не былі пачутыя і прынятыя — ніводным з бакоў.
  • Я як грамадзянін краіны не зусім разумею, які сэнс ставіць пытаньне «Хто вінаваты?»
  • Калі ўлада гэта ўлада, то чыста тэхналягічна галоўная адказнасьць, безумоўна, на ёй.
  • Для мяне як для аналітыка важна тое, што ўлада паводзіць сябе так, як ад яе можна было чакаць.
  • Калі ўлада ўваходзіць у сур’ёзны эмацыйны клінч з кімсьці, то небясьпека ў тым, што ў эмацыйным стане ў цябе адключаюцца шмат якія функцыі.

Адвакат Бабарыкі Максім Знак расказаў, якія прэтэнзіі мае да «расьсьледаваньня» АНТ

Юрыст выбарчага штабу і адвакат Віктара Бабарыкі Максім Знак прааналізаваў на Facebook «расьсьледаваньне» дзяржаўнага тэлеканалу АНТ пра «справу Белгазпрамбанку». Ён адзначае, што ня ўдзельнічае ў крымінальным працэсе як адвакат Бабарыкі, але мае шмат пытаньняў да сюжэту і лічыць подлым «казаць гадасьці» пра чалавека, які ня можа нічога сказаць у сваё апраўданьне. Што яшчэ сказаў давакат, чытайце па спасылцы.

«Нас выбралі ў якасьці ахвярных казлоў». Ярмошына заявіла пра электронныя лісты і тэлефанаваньні з пагрозамі

Цэнтарвыбаркам Беларусі ў пэрыяд прэзыдэнцкай кампаніі атрымлівае ананімныя лісты і званкі з пагрозамі, заявіла ў інтэрвію «РИА Новости» кіраўніца ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына. На яе думку, усе палітычныя кампаніі абуджаюць «пэўныя псыхапатычныя настроі ў людзей, якія псыхалягічна нестабільныя».

«Ананімныя запалохвальныя лісты ў ЦВК прыходзяць на электронны адрас. Ёсьць званкі, яны асабліва актывізаваліся, калі, напрыклад, арыштавалі спадара Бабарыку і ў нас на гарачую лінію сталі паступаць пагрозы, хоць мы да арышту, натуральна, ніякага дачыненьня ня маем, але нас чамусьці выбралі ў якасьці ахвярных казлоў. Калі вывучыць гэтыя тэксты, відаць, што іх пішуць неадэкватныя людзі», — расказала Ярмошына. Цалкам чытайце па спасылцы.

Паўла Севярынца прызналі палітвязьнем. Праваабаронцы пратэстуюць супраць жорсткага абыходжаньня з арыштаванымі

Беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітычным зьняволеным і запатрабавала вызваліць сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца. Праваабарончы цэнтар «Вясна» апублікаваў заяву пра гэта 10 ліпеня, а затрымалі Севярынца яшчэ 7 чэрвеня.

Павал Севярынец, у адрозьненьне ад іншых 24 беларусаў, прызнаных палітвязьнямі, не зьяўляецца фігурантам крымінальнай справы. Але яму раз за разам дадаюць «сутак» адміністрацыйнага арышту за «несанкцыянаваныя акцыі» — сумарна набралася ўжо ня менш як 105 дзён. Цалкам чытайце тут.

Сяргея Спарыша прызналі палітычным зьняволеным. Ён ужо 24-ы палітвязень

Спарыша затрымалі 25 чэрвеня «людзі ў цывільным», яго гвалтоўна выцягнулі з кватэры, цягнулі па прыступках, пасадзілі ў машыну. Сьведкі кажуць, «людзі ў цывільным».

Чацьвярых жлобінцаў пакаралі за чэрвеньскі «ланцуг салідарнасьці»

У Жлобіне прайшлі чарговыя суды над мясцовымі жыхарамі, якіх міліцыя абвінаваціла ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — «ланцугу салідарнасьці» 19 чэрвеня.

У Горадні дазволілі пікетаваць перад выбарамі ў двух парках. ФОТА

У Горадні перадвыбарчую агітацыю сёлета можна праводзіць на двух адкрытых пляцоўках — у Калоскім і Румлёўскім парках. Абодва нешматлюдныя.

Калоскі парк адносіцца да Ленінскага раёну. Ён месьціцца вакол Калоскай царквы XII стагодзьдзя. У гэтым месцы амаль няма ніякай інфраструктуры: кавярні, атракцыёнаў ці прыстойнай прыбіральні.

Другое месца для пікетаваньня — Румлёўскі парк — адносіцца да Кастрычніцкага раёну. Ён нагадвае лес і месьціцца каля спальнага раёну на беразе Нёмана. Сюды прыходзяць займацца спортам або купацца на пляж. У Румлёве ёсьць футбольная пляцоўка і асфальтаваная дарожка, дзе можна ўбачыць бегуноў або жыхароў мікрараёну на шпацыры. Побач стаіць гімназія. Парк мае статус батанічнага помніка прыроды мясцовага значэньня. Тут нават нельга выгульваць сабак.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў адрэагаваў на акцыі салідарнасьці беларусаў за мяжой: гэта «пастаноўка»

Чаму Клішэвіч так лічыць:

  • «Інфармацыя і фотасправаздачы пра першыя пікеты першапачаткова публікаваліся ў акаўнце аднаго чалавека ў сацсетцы Facebook і пасьля перадрукоўваліся СМІ. Што, мякка кажучы, сьведчць пра пастановачны характар замежных акцый».
  • «Супраціў менавіта ў форме акцыяў салідарнасьці — найбольш зразумелы штамп у першую чаргу для польскіх грамадзянаў, якім трэба паказаць і растлумачыць стэрэатыпны сюжэт пра супраціў дыктатуры, выкарыстоўваючы ў тым ліку памяць аб аднайменным прафсаюзе».
  • «Супадзеньне ці не, але менавіта ў Польшчы прайшоў першы замежны пікет у падтрымку пратэстоўцаў. Але асаблівую цікавасьць выклікае факт, што ў Варшаве на той момант былі забаронены ўсе масавыя мерапрыемствы» (6 чэрвеня ў Польшчы дазволілі сходы з удзелам да 150 чалавек, першая акцыя салідарнасьці прайшла 21 чэрвеня. — РС).
  • Значная частка беларусаў блізкага замежжа нібыта вярнуліся ў Беларусь па бясплатную мэдыцыну. «Засталіся ў асноўным тыя, хто юрыдычна і фактычна страціў сувязь з радзімай».
  • Сярод тых, хто застаўся за мяжой, «шмат вечных студэнтаў — асобаў, якія вучацца па ўсходнеэўрапейскіх грантавых праграмах і жывуць на стыпэндыю гадамі, зьмяняючы месца жыхарства ў розных краінах». «Такія групы дастаткова лёгка каардынаваць па ВНУ і фармаваць падабенства моладзевых „масавых пікетаў“ з 8-10 чалавек».
  • У Беларусі ж «людзі спакойна працуюць, вучацца, адпачываюць». «З нагоды сьвята 3 ліпеня быў адкрыты цудоўны фантан, і кожны вечар ля яго зьбіраюцца рэальныя, а не пастановачныя натоўпы з сотняў жыхароў сталіцы».

«Пайшла хваля павагі, бо не пакінуў гвалту і беззаконьня без увагі». Як тэлевядоўцу Дзьмітрыя Кахно зьнялі з эфіраў

Шоўмэн і папулярны тэлевядоўца Дзьмітры Кахно тлумачыць, чаму ён ня мог не напісаць пост «Так нельга!», за які фактычна паплаціўся працай на АНТ. Ён расказвае, за што яго раней звальнялі з БТ і СТВ і чаму ягоная «рэлігія — капіталізм». І прызнаецца, што новых прапаноў ад тэлеканалаў пакуль няма.

КДБ: Сьледзтва мае неабвержныя доказы датычнасьці да злачынстваў усіх у «справе Белгазпрамбанку»

«Сьледзтва мае неабвержныя доказы датычнасьці ўсіх фігурантаў крымінальнай справы да інкрымінаваных ім злачынстваў, — заявіў начаьнік аддзелу сьледчага ўпраўленьня КДБ Канстанцін Бычак. — Так, ажыцьцяўляючы пераводы грашовых сродкаў, распараджаючыся імі пры дапамозе банкаўскіх плястыкавых картак, удзельнікі злачыннай схемы пакідалі адпаведныя сьляды. Пры дапамозе замежных калегаў дазволілі сьледзтву высьветліць усе абставіны, якія належыць даказваць у такім злачынстве, як атрыманьне хабару».

Бычак адзначыў, што хабарніцтва «асацыюецца ў абываталя з атрыманьнем незаконнага грашовага ўзнагароджаньня дзяржаўнымі службоўцамі, чыноўнікамі».

«Разам з тым Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь вызначае службовую асобу ня толькі як прадстаўніка ўлады, але і як асобу, якая займае на розных прадпрыемствах, ва ўстановах, арганізацыях незалежна ад формы ўласнасьці пасады, зьвязаныя з выкананьнем арганізацыйных, распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, а таксама асобаў, упаўнаважаных на ажыцьцяўленьне юрыдычна значных дзеяньняў, — патлумачыў ён. — Аналягічны падыход да вызначэньня службовых асобаў і карупцыі зьмяшчаецца ў міжнародных нарматыўна-прававых актах».

26 гадоў таму Лукашэнка стаў першым прэзыдэнтам Беларусі. І адзіным. ФОТА

10 ліпеня 1994 году ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў дэпутат Вярхоўнага Савету Аляксандар Лукашэнка з больш як 80% галасоў перамог прэм’ер-міністра Вячаслава Кебіча.

Як Лукашэнка захапіў усю ўладу ў Беларусі. Тлумачым на відэа

Распавядаем, што зрабіў Лукашэнка, каб захапіць усю ўладу ў краіне і заставацца кіраўніком Беларусі больш як чвэрць стагодзьдзя.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG