Лінкі ўнівэрсальнага доступу

26 гадоў таму Лукашэнка стаў першым прэзыдэнтам Беларусі. І адзіным. ФОТА


Лукашэнка дае прысягу пасьля выбараў 1994 году.

10 ліпеня 1994 году ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў дэпутат Вярхоўнага Савету Аляксандар Лукашэнка з больш як 80% галасоў перамог прэм’ер-міністра Вячаслава Кебіча (14,2%).

Празь 10 дзён пасьля гэтага адбылася інаўгурацыя першага прэзыдэнта ў гісторыі незалежнай Беларусі.

Аляксандар Лукашэнка прымае віншаваньні ў Маскве, 1994
Аляксандар Лукашэнка прымае віншаваньні ў Маскве, 1994

Першапачаткова на пасаду кіраўніка дзяржавы, акрамя Аляксандра Лукашэнкі і Вячаслава Кебіча, прэтэндавалі яшчэ чатыры кандыдаты: лідэр Беларускага народнага фронту Зянон Пазьняк, сьпікер Вярхоўнага савету Станіслаў Шушкевіч, сакратар ЦК Партыі камуністаў Беларусі Васіль Новікаў і старшыня Саюзу аграрнікаў Аляксандар Дубко.

У другі тур прайшлі Лукашэнка (44,82% галасоў) і Кебіч (17,33%).

Падпісаньне Будапэшцкага мэмарандуму, 1994
Падпісаньне Будапэшцкага мэмарандуму, 1994

Пасьля той перамогі найвышэйшая пасада больш не абнаўлялася. У выніку неаднаразовых рэвізій Канстытуцыі Лукашэнка атрымаў права балятавацца неабмежаваную колькасьць разоў, а сёлета заявіў, што пойдзе на свой шосты тэрмін.

Чарговыя выбары ў Беларусі прызначаныя на 9 жніўня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG