Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: Гэта Ціханоўскі і Статкевіч вінаватыя, што мала месцаў для агітацыі

Парк Дружбы народаў каля плошчы Бангалор,  паміж вуліцамі Кульман і Арлоўскай (Савецкі раён)
1/6 Парк Дружбы народаў каля плошчы Бангалор,  паміж вуліцамі Кульман і Арлоўскай (Савецкі раён)
Менскі гарвыканкам 25 чэрвеня вызначыў месцы для правядзеньня перадвыбарчай агітацыі на сьвежым паветры.
Цэнтральная алея ў парку 50-годзьдзя Вялікага Кастрычніка, якая ідзе ад стадыёну «Трактар» да Даўгабродзкай вуліцы (Заводзкі раён)
2/6 Цэнтральная алея ў парку 50-годзьдзя Вялікага Кастрычніка, якая ідзе ад стадыёну «Трактар» да Даўгабродзкай вуліцы (Заводзкі раён)
Менскі гарвыканкам 25 чэрвеня вызначыў месцы для правядзеньня перадвыбарчай агітацыі на сьвежым паветры.
Сквэр Жукава на сутыку вуліц Мініна і Чыгуначнай (Маскоўскі раён)
3/6 Сквэр Жукава на сутыку вуліц Мініна і Чыгуначнай (Маскоўскі раён)
Менскі гарвыканкам 25 чэрвеня вызначыў месцы для правядзеньня перадвыбарчай агітацыі на сьвежым паветры.
Пляцоўка каля фантану ў Кіеўскім сквэры (Цэнтральны раён)
4/6 Пляцоўка каля фантану ў Кіеўскім сквэры (Цэнтральны раён)
Менскі гарвыканкам 25 чэрвеня вызначыў месцы для правядзеньня перадвыбарчай агітацыі на сьвежым паветры.
Пляцоўка пры ўваходзе ў парк імя Грэкавай у Серабранцы (Ленінскі раён)
5/6 Пляцоўка пры ўваходзе ў парк імя Грэкавай у Серабранцы (Ленінскі раён)
Менскі гарвыканкам 25 чэрвеня вызначыў месцы для правядзеньня перадвыбарчай агітацыі на сьвежым паветры.
Тучынскі сквэр на Харкаўскай вуліцы (Фрунзенскі раён). Тут нават прысутнічае графіці з выявай Дома Ураду на плошчы Незалежнасьці
6/6 Тучынскі сквэр на Харкаўскай вуліцы (Фрунзенскі раён). Тут нават прысутнічае графіці з выявай Дома Ураду на плошчы Незалежнасьці
Менскі гарвыканкам 25 чэрвеня вызначыў месцы для правядзеньня перадвыбарчай агітацыі на сьвежым паветры.
Previous slide
Next slide

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына дала вялікае інтэрвію расейскаму выданьню РИА Новости. У ім яна заявіла пра пагрозы на свой адрас, а таксама абвінаваціла палітычных зьняволеных у абмежаваньні месцаў для агітацыі ў краіне.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Што расказала Ярмошына, сьцісла:

  • Зь першых дзён цяперашняй выбарчай кампаніі «былі зробленыя спробы дэзарганізацыі дзейнасьці Цэнтральнай камісіі». І калі раней «спробы стварэньня палітычнай нестабільнасьці прадпрымаліся заўсёды ў канцы выбарчай кампаніі, у пэрыяд перадвыбарчай агітацыі, то ў гэты раз разгайдаць сытуацыю, стварыць нейкую перадрэвалюцыйную абстаноўку ў краіне спрабавалі ўжо з пачатку вылучэньня кандыдатаў у прэзыдэнты, зь першых дзён збору подпісаў».
  • «Найбольш актыўныя арганізатары ўсіх гэтых беспарадкаў проста знаходзяцца ў месцах не гэтак аддаленых і ня могуць кіраваць тым самым рэвалюцыйным працэсам. Я маю на ўвазе спадара Ціханоўскага і спадара Статкевіча».
  • Валер Цапкала сьцьвярджае, што ў яго адхілілі сапраўдныя подпісы за вылучэньне ў прэзыдэнты, бо «падобнае сьцьвярджаюць усе кандыдаты, у якіх штосьці не атрымалася».
  • Заявы прадстаўнікоў Віктара Бабарыкі аб тым, што подпісы за яго прынялі тыя выбаркамы, у якія подпісы насамрэч не здавалі — «ці можна прыдумаць нешта сьмяшнейшае?» Ярмошына заявіла, што гэта кіраўніцтва выбарчага штабу «не каардынуе ў належнай ступені зьбіральнікаў подпісаў».
  • Сяргей Чэрачань «ужо нічога не сьцьвярджае» пра тое, што яму прыпісалі істотна больш подпісаў, чым ён здаў. «Ён павініўся і сказаў, што проста яны вялі размову аб вывераных подпісах, а астатнія пададзеныя як бы не правяраліся» (публічна такіх заяваў ён не рабіў, а на тым, што сабраў менш подпісаў за лічбы ЦВК, заяўляў яшчэ два дні таму ў інтэрвію Свабодзе. — РС).
  • Дакумэнты на рэгістрацыю Цапкалы будуць разглядаць, але абласныя выбарчыя камісіі ўжо здалі свае пратаколы ў ЦВК — менавіта там фіксуюць колькасьць подпісаў за кандыдата (у Цапкалы прызналі 75 тысяч са 160 тысяч здадзеных, гэтага не хапае для вылучэньня кандыдатам. — РС).
  • Андрэю Дзьмітрыеву, які падаваў у суд скаргу на малую колькасьць месцаў для агітацыі, Ярмошына параіла «публічна накіраваць лісты падзякі» Сяргею Ціханоўскаму і Міколу Статкевічу. Ярмошына заявіла, што яна 15 гадоў «прывучала ўсе мясцовыя ўлады да думкі, што перадвыбарчая агітацыя, пікеты па зборы подпісаў мусяць праходзіць у максымальна лібэральных умовах». Але «калі спадар Ціханоўскі ператварыў пікеты па зборы подпісаў у палітычныя агрэсіўныя мерапрыемствы, якія маглі наогул невядома чым скончыцца», калі да яе «зьбіраліся прыйсьці дамоў пад выглядам пікету», гэта прывяло да рашэньняў мясцовых уладаў аб абмежаваньні месцаў для агітацыі.
  • Пра прызнаньне палітвязьнямі Ціханоўскага і Бабарыкаў: «Хто такія праваабаронцы ў Рэспубліцы Беларусь? Гэта нейкія самазваныя грамадзяне, якія чамусьці сабе надалі права лічыць сябе праваабаронцамі і рабіць экспэртныя заключэньні».
  • Ціханоўскі «паводзіў сябе супрацьпраўна, ён спрабаваў арганізаваць грамадзкія беспарадкі, прычым масавыя, і ня проста спрабаваў, ён ішоў да гэтага сямімільнымі крокамі» (Ціханоўскага вінавацяць у «перашкодзе выбарам» і «арганізацыі дзеяньням, якія груба парушаюць грамадзкі парадак», але суду ў справе не было, яго не прызнавалі вінаватым. — РС).
  • Бабарыку «ня трэба прыкрывацца ўдзелам у выбарах, каб утаіць нешта, што выходзіць за межы закону». Але «падставай для адмовы ў рэгістрацыі можа стаць недакладнасьць пазначаных зьвестак [пра даходы] ў памеры, большым за 20% ад гадавога даходу». Дэклярацыі кандыдатаў накіраваныя ў «профільныя арганізацыі» для праверкі.
  • «Выбарчае права не ўплывае на крымінальны працэс, мы не датыкаемся абсалютна. Сьледчы будзе вырашаць, пусьцяць [Бабарыку], напрыклад, пад падпіску аб нявыезьдзе ці не».
  • Ініцыятыўную групу па правядзеньні рэфэрэндуму па вяртаньні Канстытуцыі 1994 году, якую зьбірае штаб Бабарыкі, Ярмошына ня раіць рабіць памерам у 15 тысяч чалавек, бо «дзе яны будуць праводзіць арганізацыйны сход?» — на сходзе мае быць ня менш за палову групы, і сьпісы групы трэба прадставіць у ЦВК.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG