Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Разбурыўшы гэтую сыстэму, мы сталі тымі, кім зьяўляемся цяпер»: у Францыі адзначылі дзень адмены рабства


Эманюэль Макрон
Эманюэль Макрон

Сёньня ў Францыі адзначаюць дзень памяці ахвяр нявольніцтва. Прэзыдэнт Эманюэль Макрон да дня скасаваньня нявольніцтва апублікаваў зварот.

«Асудзіўшы і разбурыўшы гэтую сыстэму, мы сталі тым, кім зьяўляемся зараз: краінай правоў чалавека, адзінай і непадзельнай Рэспублікай, якая чэрпае сілы са сваёй разнастайнасьці» — напісаў Макрон.

Пра гэта паведамляе France Internationale.

У Францыі дзень адмены нявольніцтва адзначаюць з 2006 году. Дата 10 траўня не зьвязаная ўласна з адменай гэтага інстытуту. Канчаткова ўладаньне рабамі і гандаль імі ў Францыі забаранілі дэкрэтам ад 27 красавіка 1848 году. 10 траўня 2001 году ў Францыі прынялі закон, які прызнае рабаўладаньне і гандаль рабамі злачынствамі супраць чалавечнасьці. Мэмарыяльны закон быў прыняты па ініцыятыве былога дэпутата Нацыянальнага сходу ад Францускай Гвіяны, экс-міністра юстыцыі Крысьціян Табіры і атрымаў яе імя.

Прэзыдэнт Францыі Макрон у адмысловым звароце падкрэсьліў, што дзень адмены рабства адзначаецца, каб Францыя ніколі не забывалася пра такія старонкі сваёй гісторыі. «Гэты дзень нагадвае нам пра барбарства гандлю рабамі і каляніяльнага рабаўладаньня, пра гэта злачынства супраць чалавечнасьці, якое доўжылася стагодзьдзямі» — напісаў прэзыдэнт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG