Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерлі 63. У Беларусі выявілі 8773 хворых на COVID-19, плюс 751 за дзень


Польскі гуманітарны груз прывезьлі ў Горадню, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі 24 красавіка апублікавала ў сваім Telegram-канале статыстыку распаўсюду COVID-19 у Беларусі.

Паводле Мінздароўя, на раніцу 23 красавіка ў Беларусі зафіксавалі:

  • агулам 8733 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19;
  • 63 памерлых, зь якіх усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (удава аднаго з памерлых кажа, гэта ня так);
  • 1120 выпісаных пацыентаў, у якіх была каранавірусная інфэкцыя;
  • гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 751 выпадак і прызналі яшчэ 3 сьмерці, выпісалі яшчэ ХХ пацыентаў;
  • ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 130 824 тэсты — гэта 8281 за дзень;
  • колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісаныя дамоў на «амбуляторнае лекаваньне», не паведамляецца.

Распаўсюд па рэгіёнах такі:

  • Менск — 4090 выпадкаў;
  • Менская вобласьць (без сталіцы) — 1206;
  • Віцебская вобласьць — 1935;
  • Гомельская вобласьць — 460;
  • Магілёўская вобласьць — 396;
  • Горадзенская вобласьць — 347;
  • Берасьцейская вобласьць — 339.

Днём раней Мінздароўя прызнала 8022 выпадкі​ каранавірусу ў Беларусі (741 новы выпадак за дзень) і 60 сьмерцяў ад COVID-19. Статыстыка па асобных рэгіёнах не публікавалася.

Раней лічбы, якія Мінздароўя называла па асобных раёнах, не супадалі з названымі раённымі ўладамі. Лекары ананімна заяўляюць, што ня ўсім хворым ставяць адпаведны дыягназ. Міністэрства здароўя не залічвае ў памерлыя ад COVID-19 тых, у каго вірус «элімінавалі», а яны ўсё роўна памерлі.

21 красавіка місія Сусьветнай арганізацыі здароўя апублікавала вынікі вывучэньня сытуацыі ў Беларусі, заклікала да дадатковых захадаў дыстанцыяваньня, скасаваньня масавых мерапрыемстваў і пераходу на дыстанцыйную адукацыю. Дзяржаўныя СМІ перадалі толькі тое, за што WHO пахваліла Беларусь, але не перадалі рэкамэндацыяў, якія Беларусь не выконвае.

23 красавіка Аляксандар Лукашэнка сабраў кіраўніцтва дзяржавы на нараду ў Палацы незалежнасьці. Сярод іншага ён заявіў:

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG