Што супрацоўнікі могілак і рытуальных агенцтваў кажуць пра пахаваньні пасьля «перамогі» над COVID-19
Улады Беларусі ўжо абвясьцілі перамогу над каранавірусам. Афіцыйная статыстыка Мінздароўя паказвае пасьлядоўнае зьніжэньне новых выпадкаў заражэньня COVID-19. Аднак Сусьветная арганізацыя здароўя фіксуе новыя суткавыя рэкорды колькасьці выпадкаў захворваньня па ўсім сьвеце.
Свабода даведалася, як бачаць сытуацыю работнікі могілак і пахавальных бюро ў розных гарадах Беларусі. Чытайце артыкул па спасылцы.
У Туркмэністане закрываюць публічныя прасторы на карантын. Каранавірусу ў краіне афіцыйна няма
У Туркмэністане прыпынілі працу на 10 дзён буйныя гандлёвыя цэнтры, рынкі, тэатры, паркі і прадпрыемствы сфэры паслуг. У месцах масавага збору людзей цяпер неабходна выконваць двухмэтровую дыстанцыю паміж людзьмі.
Шпіталі перапоўненыя пацыентамі з пнэўманіяй, у краіне спынена чыгуначны рух. Пры гэтым улады краіны сьцьвярджаюць, што ў краіне няма ні аднаго выпадку захворваньня каранавірусам, паведамляе туркмэнская рэдакцыя Радыё Свабода. Далей чытайце па спасылцы.
Доктара звольнілі пасьля інтэрвію пра COVID-19. Галоўурач шпіталя: «Гэта з інтэрвію не зьвязана»
Як стала вядома Свабодзе, месяц таму кіраўніцтва Рэспубліканскага клінічнага шпіталя мэдычнай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне звольніла загадчыка аддзелу анэстэзіялёгіі і рэанімацыі, кандыдата мэдычных навук, дацэнта Алега Паўлава. Са спэцыялістам не працягнулі кантракт. Выканаўца абавязкаў галоўнага ўрача бальніцы кажа, што звальненьне не зьвязанае з інтэрвію лекара ў СМІ.
Паўлаў працаваў з пацыентамі, хворымі на каранавірус, ад самага пачатку эпідэміі. Лячыў іх амаль месяц, пакуль не захварэў сам. Пасьля гэтага Алег Паўлаў трапіў у 3-ці менскі шпіталь з дыягназам «двухбаковая пнэўманія». Некалькі тыдняў раней дыягназ COVID-19 пацьвердзіўся ў жонкі Паўлава, якая працуе мэдсястрой. Артыкул цалкам чытайце па спасылцы.
Нобэлеўскі банкет — 2020 адмянілі з прычыны каранавірусу
Каранавірусная пандэмія стала прычынай рашэньня скасаваць банкет з нагоды ўручэньня Нобэлеўскіх прэмій 2020 году, паведамляе швэдзкая газэта Dagens Nyheter, спасылаючыся на старшыню Нобэлеўскага фонду Лярса Гэйкенстэна.
«Ёсьць дзьве праблемы. Нельга сабраць так шмат людзей побач адзін з адным. І няма ўпэўненасьці, ці змогуць людзі ехаць у Швэцыю ў такой колькасьці, у якой хочуць», — сказаў Лярс Гэйкенстэн.
Лукашэнка прыгразіў карантынам «за свой кошт» тым, хто паедзе адпачываць за мяжу
Лукашэнка заклікаў беларусаў правесьці летні адпачынак сёлета ў сваёй краіне, абгрунтоўваючы гэта небясьпекай заразіцца каранавірусам за мяжою.
«Многія цяпер беларусы ўбачылі, што яны ўсё перамаглі, і рынуліся зноў на берагі, у Турэччыну, Эгіпет, туды, у пекла, дзе сёньня яшчэ хварэюць людзі», — сказаў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з актывам Гомельскай вобласьці. — Мы нікога не трымаем. Едзьце, але ведайце, што, вярнуўшыся адтуль, вы трапіце ў карантын як мінімум 10 дзён за свой кошт. Таму я вас прашу — пабудзьце гэты год дома. У нас хапае санаторыяў, у нас добрая прырода, адпачніце тут».
Лукашэнка пра каранавірус: «Нас бы штабэлямі складвалі», каб ня добрая беларуская мэдыцына
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў Гомлі 21 ліпеня заявіў, што краіна «справілася» з эпідэміяй COVID-19, бо за дзень да таго «было пнэўманіяў усяго за суткі 53» (у Гомлі ці па ўсёй краіне, не ўдакладняў).
«А ўсе кажуць, што ў нас ахова здароўя кепская, лекары ніякія, адукацыя мэдычная ніякая, — разважаў Лукашэнка. — Калі б гэтага не было, нас бы штабэлямі складвалі, як гэта было ў прасунутых Італіі, Гішпаніі, Францыі, Вялікай Брытаніі і Амэрыцы. У нас гэтага не адбылося толькі таму, што ў нас ёсьць армія талковых людзей у белых халатах, якія змаглі перамагчы гэтую хваробу».
Трамп упершыню заклікаў амэрыканцаў насіць маскі
Трампа даўно крытыкуюць за пераменшваньне ўзьдзеяньня каранавірусу і ігнараваньне патрабаваньня насіць маску. Ды ён зьмяніў рыторыку ўпершыню за апошнія паўгода і ў аўторак заклікаў амэрыканцаў насіць маскі, каб справіцца з распаўсюдам каранавірусу, прызнаўшы, што сытуацыя з пандэміяй можа яшчэ пагоршыцца перад паляпшэньнем
У аўторак, 21 ліпеня на брыфінгу ў Белым доме прэзыдэнт заявіў:
«Мы просім усіх, хто ня ў стане сацыяльна дыстанцыявацца, надзяваць маску... Падабаюцца вам маскі або не, яны … маюць эфэкт, і нам трэба ўсё, што мы можам атрымаць... Я з задавальненьнем імі скарыстаюся... Усё, што патэнцыйна можа дапамагчы... гэта добра».
Яшчэ 157 выпадкаў і 6 прызнаных сьмерцяў. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 22 ліпеня
Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 22 ліпеня ў Беларусі:
- агулам 66 521 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
- 513 памерлі; з памерлых усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
- 59 061 пацыент паправіўся і выпісаны пасьля COVID-19;
- гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 173 выпадкі і прызналі яшчэ 6 сьмерцяў, а выпісалі 469 чалавек;
- такім чынам, колькасьць «актыўных выпадкаў» — 6947; «актыўных выпадкаў» стала менш на 302;
- ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 1 209 400 тэстаў, 7186 за дзень, зь якіх станоўчы вынік далі 2,41% (днём раней паведамлялі пра 2897 тэстаў і 4,66% станоўчых вынікаў);
- колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляюць.
Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.
Каранік: колькасьць хворых на COVID-19 «стабільна зьніжаецца» па ўсёй Беларусі ўжо некалькі тыдняў
Стабільнае зьніжэньне колькасьці хворых на COVID-19 назіраецца ва ўсіх рэгіёнах, заявіў міністар здароўя Беларусі Ўладзімер Каранік 22 ліпеня. Паводле яго, «сытуацыя паўсюль кіраваная», «стабільная», колькасьць хворых стабільна зьніжаецца.
«У рэгіёнах, якія ўваходзілі пазьней у эпідпрацэс, лічбы крыху вышэй, чым у іншых. Але ўстойлівае зьніжэньне колькасьці пацыентаў як з пнэўманіяй, так і каранавіруснай інфэкцыяй мы назіраем паўсюдна ў краіне ўжо на працягу некалькіх тыдняў», — сказаў міністар.
Каранавірус: у Беларусі 41 тысяча чалавек на карантыне або пад назіраньнем
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына 22 ліпеня заявіла, што ў Беларусі 41 тысяча чалавек знаходзяцца на карантыне ў сувязі з COVID-19 або зьяўляюцца «кантактамі першага ўзроўню». Гэта яна згадала ў ліку прычын скарачэньня колькасьці назіральнікаў на прэзыдэнцкіх выбарах.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі пацьвердзіла ў Telegram гэтыя лічбы: «зьвесткі тычацца асобаў, якія на сёньня знаходзяцца пад усімі відамі назіраньня». Гэта пацыенты з COVID-19 (іх колькасьць наўпрост не называецца, але з афіцыйнай статыстыкі вынікае, што «актыўных выпадкаў» можа быць 6947 на 22 ліпеня), «кантакты I і ІІ узроўняў» без прыкметаў каранавірусу, а таксама грамадзяне, якія вярнуліся з краінаў зь «неспрыяльнай эпідабстаноўкай».
Ва Ўкраіне падоўжаць карантын да 31 жніўня
Кабінэт міністраў Украіны падоўжыў карантын да 31 жніўня, але кожны рэгіён зможа рэгуляваць абмежаваньні ў залежнасьці ад узроўню захворваньняў на каранавірус.
«Залежна ад эпідэмічнай сытуацыі ў рэгіёне або асобных акругах будзе вызначацца зялёны, жоўты, аранжавы ці чырвоны ўзровень эпідэмічнай небясьпекі пашырэньня COVID-19», — паведаміў міністар аховы здароўя Ўкраіны Максім Сьцяпанаў. Паводле яго, узровень будзе вызначацца аўтаматызаваным праграмным забесьпячэньнем на аснове пэўных альгарытмаў і сабраных дадзеных, а потым зацьвярджацца Нацыянальнай камісіяй.
У той жа час міністар аховы здароўя Ўкраіны падкрэсьліў, што нават для «зялёнай зоны» будуць дзейнічаць наступныя карантынныя абмежаваньні:
- Грамадзяне абавязаныя насіць у грамадзкіх месцах маскі ці рэсьпіратары.
- Масавыя мерапрыемствы дазваляюцца толькі з разьліку 5 квадратных мэтраў на аднаго чалавека.
- Кінатэатры могуць працаваць пры ўмове запоўненасьці ня больш як на 50 адсоткаў.
- Пасажырам дазваляецца езьдзіць у грамадзкім транспарце толькі пры наяўнасьці вольных сядзячых месцаў.
Колькасьць хворых на COVID-19 у сьвеце перавысіла 15 мільёнаў
Колькасьць хворых на каранавірус новага тыпу ў сьвеце перавысіла 15 мільёнаў. Памерлі ад пачатку эпідэміі больш за 620 тысяч пацыентаў. Першае месца паводле колькасььці выпадкаў COVID-19 займаюць ЗША. Там выяўлена больш за чатыры мільёны заражэньняў. Памерлі больш за 145 тысяч чалавек. На другім месцы — Бразылія, на трэцім — Індыя.
Яшчэ 167 выпадкаў і 6 прызнаных сьмерцяў. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 23 ліпеня
Паводле Міністэрства здароўя, на 23 ліпеня ў Беларусі:
- агулам 66 688 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
- 519 памерлі; з памерлых усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
- 59 439 пацыентаў паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
- гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 167 выпадкаў і прызналі яшчэ 6 сьмерцяў, а выпісалі 378 чалавек;
- такім чынам, колькасьць «актыўных выпадкаў» — 6730; іх стала менш на 217;
- ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 1 219 705 тэстаў, 10 305 за дзень, зь якіх станоўчы вынік далі 1,62% (два дні таму паведамлялі пра 2897 тэстаў і 4,66% станоўчых вынікаў);
- колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляюць.
Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.
Яшчэ 158 выпадкаў і 5 прызнаных сьмерцяў. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 24 ліпеня
Паводле Міністэрства здароўя, на 24 ліпеня ў Беларусі:
- агулам 66 846 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
- 524 памерлі; з памерлых усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
- 59 755 пацыентаў паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
- гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 158 выпадкаў і прызналі яшчэ 5 сьмерцяў, а выпісалі 316 чалавек;
- такім чынам, колькасьць «актыўных выпадкаў» — 6567; іх стала менш на 163 за дзень;
- ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 1 230 864 тэстаў, 11 159 за дзень, зь якіх 1,42% станоўчыя (амаль рэкордна малы адсотак, рэкорд — 1,41% 11 ліпеня, хоць 21 ліпеня доля станоўчых вынікаў дасягала 4,66%).
Яшчэ 158 выпадкаў і 5 прызнаных сьмерцяў. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 24 ліпеня
Паводле Міністэрства здароўя, на 24 ліпеня ў Беларусі:
- агулам 66 846 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
- 524 памерлі; з памерлых усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
- 59 755 пацыентаў паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
- гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 158 выпадкаў і прызналі яшчэ 5 сьмерцяў, а выпісалі 316 чалавек;
- такім чынам, колькасьць «актыўных выпадкаў» — 6567; іх стала менш на 163 за дзень;
- ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 1 230 864 тэстаў, 11 159 за дзень, зь якіх 1,42% станоўчыя (амаль рэкордна малы адсотак, рэкорд — 1,41% 11 ліпеня, хоць 21 ліпеня доля станоўчых вынікаў дасягала 4,66%);
- колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляюць.
Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.
Яшчэ 156 выпадкаў і 6 прызнаных сьмерцяў. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 25 ліпеня
Паводле Міністэрства здароўя, на 25 ліпеня ў Беларусі:
- агулам 67 002 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
- 530 памерлі; з памерлых усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
- 60 092 пацыенты паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
- гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 156 выпадкаў і прызналі яшчэ 6 сьмерцяў, а выпісалі 337 чалавек;
- такім чынам, колькасьць «актыўных выпадкаў» — 6380; іх стала менш на 187 за дзень;
- ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 1 241 624 тэстф, 10 760 за дзень, зь якіх 1,45% станоўчыя (амаль рэкордна малы адсотак, рэкорд — 1,41% 11 ліпеня, хоць 21 ліпеня доля станоўчых вынікаў дасягала 4,66%);
- колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляюць.
Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.
Яшчэ 119 выпадкаў і 4 прызнаныя сьмерці. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 27 ліпеня
Паводле Міністэрства здароўя, на 27 ліпеня ў Беларусі:
- агулам 67 251 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
- 538 памерлі; з памерлых усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
- 60 492 пацыенты паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
- гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 119 выпадкаў і прызналі яшчэ 4 сьмерці, а выпісалі 67 чалавек;
- такім чынам, колькасьць «актыўных выпадкаў» — 6221; іх стала больш на 48 за дзень (да таго шэсьць дзён зьмяншалася штораз на некалькі сотняў);
- ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 1 257 399 тэстаў, 6040 за дзень, зь якіх 1,97% станоўчыя;
- колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляюць.
Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.
Яшчэ 115 выпадкаў і 5 прызнаных сьмерцяў. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 28 ліпеня
Паводле Міністэрства здароўя, на 28 ліпеня ў Беларусі:
- агулам 67 366 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
- 543 памерлі; з памерлых усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
- 60 669 пацыентаў паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
- гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 115 выпадкаў і прызналі яшчэ 5 сьмерцяў, а выпісалі 177 чалавек;
- такім чынам, колькасьць «актыўных выпадкаў» — 6154; іх стала менш на 67 за дзень;
- ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 1 270 082 тэсты, 12 683 за дзень, зь якіх 0,91% станоўчыя — рэкордна малая колькасьць станоўчых тэстаў за ўвесь час ад пачатку эпідэміі (пры тым цягам шасьці дзён да таго гэты паказьнік быў у межах 1,34–2,41%, сем дзён таму раптам падскочыў да 4,66%);
- колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляюць.
Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.
Лукашэнка заявіў, што «на нагах» перанёс каранавірус
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў 28 ліпеня, што бессымптомна, «на нагах» перанёс каранавірус.
«Я прыношу прабачэньні за свой голас. Апошнім часам даводзіцца вельмі шмат гаварыць. Але, самае дзіўнае, вы сёньня сустракаецеся з чалавекам, які на нагах умудрыўся перанесьці каранавірус. Такое ўчора заключэньне лекары зрабілі. Бессымптомна», — сказаў Лукашэнка падчас сустрэчы з кіраўніцтвам і асабовым складам сілавых ведамстваў пры наведваньні вайсковай часткі 3214 унутраных войскаў МУС. Цалкам чытайце па спасылцы.
EPAM бясплатна зрабіла для Міністэрства здароўя сыстэму маніторынгу сытуацыі з COVID-19
Сыстэму стварылі ў межах супольных сацыяльных праектаў, з улікам пажаданьняў спэцыялістаў міністэрства, гаворыцца ў паведамленьні. Яна будзе выкарыстаная ў лякарнях, паліклініках, лябараторыях, цэнтрах гігіены і эпідэміялёгіі і іншых арганізацыях, зацікаўленых у санітарна-эпідэміялягічным маніторынгу. У міністэрстве падкрэсьлілі, што праграма «стане часткай новай сыстэмы кантролю за эпідэміялягічным становішчам у краіне».
Зьвесткі, атрыманыя падчас маніторынгу і аналізу, складаюць мэдычную таямніцу і знаходзяцца ў абароненым контуры Рэспубліканскага цэнтру апрацоўкі зьвестак, дадалі ў міністэрстве.