Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўскі банкет — 2020 адмянілі


Нобэлеўскі банкет 2013

Каранавірусная пандэмія стала прычынай рашэньня скасаваць банкет з нагоды ўручэньня Нобэлеўскіх прэмій 2020 году.

Пра гэта паведамляе швэдзкая газэта Dagens Nyheter, спасылаючыся на старшыню Нобэлеўскага фонду Лярса Гэйкенстэна.

«Ёсьць дзьве праблемы. Нельга сабраць так шмат людзей побач адзін з адным. І няма ўпэўненасьці, ці змогуць людзі ехаць у Швэцыю ў такой колькасьці, у якой хочуць», — сказаў Лярс Гэйкенстэн.

Нобэлеўскі банкет, які адбываецца штогод у ратушы ў Стакгольме 10 сьнежня, — у дзень сьмерці Альфрэда Нобэля, — звычайна зьбірае каля 1300 гасьцей. Падчас банкету ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі звычайна выступаюць з «банкетнымі прамовамі».

Апошні раз Нобэлеўскі банкет адмянілі ў 1956 годзе ў знак пратэсту супраць уварваньня Савецкага Саюзу ў Вугоршчыну. Адмянялі яго таксама падчас Першай і Другой сусьветных войнаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG