Выведка ЗША: Расея распаўсюджвае дэзынфармацыю пра COVID-19
Паводле справаздачы, расейская вайсковая выведка выкарыстоўвала сама меней тры сайты — InfoRos.ru, Infobrics.org і OneWorld.press, дзе было апублікавана звыш 150 артыкулаў, у якіх прапагандуюцца кансьпіралягічныя тэорыі, у прыватнасьці кітайскія сьцьвярджэньні аб тым, што каранавірус створаны ў якасьці біялягічнай зброі ў амэрыканскай вайсковай лябараторыі, і зьяўляюцца камэнтары пра тое, як расейскае мэдыцынскае абсталяваньне, дастаўленае ў ЗША, адкрые эпоху разрадкі ў стасунках дзьвюх краін.
У дакумэнце згадваюцца імёны Дзяніса Цюрына і Аляксандра Старунскага, якія арганізуюць публікацыю гэтых матэрыялаў. Яны, паводле амэрыканскіх выведных службаў, зьвязаныя з расейскай вайсковай выведкай. Сайт InfoRos.ru належыць расейскаму ўраду, два іншыя сайты фармальна незалежныя інфармацыйныя парталы.
Трамп зноў папулярызуе антымалярыйны прэпарат для лячэньня каранавірусу
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зноў выказаўся ў падтрымку выкарыстаньня антымалярыйнага прэпарата гідроксіхлярахіну для лячэньня каранавірусу. Ён падзяліўся відэа ў Twitter, рэклямуючы яго выкарыстаньне.
Прэзыдэнт ЗША неаднаразова заяўляў аб падтрымцы гідроксіхлярахіну як леку супраць COVID-19, а 28 ліпеня заявіў, што адчуваў, як прэпарат дзейнічае «на раньніх стадыях». Новая падтрымка Трампа для гідроксіхлярахіну супярэчыць рэкамэндацыям мэдыцынскіх экспэртаў, якія заяўляюць, што прэпарат нельга выкарыстоўваць для лячэньня каранавірусу. Цалкам чытайце па спасылцы.
Прэзыдэнт Казахстану падоўжыў карантын: у краіне 86 тысяч інфікаваных каранавірусам
Прэзыдэнт Казахстану Касым Жамарт Такаеў на нарадзе 29 ліпеня даручыў падоўжыць карантынныя захады на два тыдні, паведаміла адміністрацыя прэзыдэнта Казахстану.
Прэм’ер-міністар Казахстану Аскар Мамін паведаміў, што з 5 ліпеня выяўленьне заражэньняў «стабілізавалася» на ўзроўні 1 500-1 600 чалавек за дзень, на 47 адсоткаў зьнізілася загружанасьць стацыянараў, узрасла колькасьць ачунялых, скарацілася колькасьць зваротаў у службу хуткай мэдыцынскай дапамогі
У Казахстане на фоне пагаршэньня эпідэміялягічнай сытуацыі і ўсплёску захворваньня каранавірусам і пнэўманіяй улады зь 5 ліпеня паўторна ўвялі карантынныя абмежаваньні, закрылі шэраг прадпрыемстваў сфэры паслуг, розьнічнага гандлю, абмежаваўшы аўтобусныя перавозкі. Першапачаткова разьлічаныя на два тыдні абмежаваньні 14 ліпеня працягнулі да 2 жніўня.
152 выпадкі і 5 сьмерцяў. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 29 ліпеня
Паводле Міністэрства здароўя, на 29 ліпеня ў Беларусі:
- агулам 67 518 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
- 548 памерлі; з памерлых усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
- 61 442 пацыентаў паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
- гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 152 выпадкі і прызналі яшчэ 5 сьмерцяў, а выпісалі 773 чалавекі;
- такім чынам, колькасьць «актыўных выпадкаў» — 5528; іх стала менш на 626 за дзень (скарачэньне больш як на паўтысячы за дзень апошні раз было 11 ліпеня, больш за 700 чалавек за дзень апошні раз выпісвалі 9 ліпеня);
- ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 1 278 583 тэсты, 8501 за дзень, зь іх станоўчы вынік далі 1,79% (днём раней было рэкордна мала станоўчых вынікаў: 0,91%),
- колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляюць.
Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.
У Туркмэністане грамадзянам кажуць маскаваць магілы, каб іх не разгледзелі са спадарожнікаў
Улады Лябапскай вобласьці Туркмэністану патрабуюць ад сваякоў памерлых маскаваць магілы, каб іх не было відаць са спадарожнікаў. У краіне, дзе ўсё яшчэ адмаўляюць наяўнасьць каранавірусу, перапоўненыя бальніцы і расьце сьмяротнасьць, паведамляе туркмэнская служба Радыё Свабода.
147 новых выпадкаў і 5 сьмерцяў. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 30 ліпеня
Паводле Міністэрства здароўя, на 30 ліпеня ў Беларусі:
- агулам 67 665 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
- 553 памерлі; з памерлых усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
- 61 765 пацыентаў паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
- гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 147 выпадкаў і прызналі яшчэ 5 сьмерцяў, а выпісалі 323 чалавекі;
- такім чынам, колькасьць «актыўных выпадкаў» — 5347; іх стала менш на 181 за дзень (днём раней колькасьць «актыўных выпадкаў» скарацілася адразу на 626 — выпісалі адразу 773 чалавек);
- ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 1 288 586 тэсты, 10 003 за дзень, зь якіх станоўчы вынік далі 1,47%;
- колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляюць.
Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.
Яшчэ 143 выпадкі і 6 прызнаных сьмерцяў. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 31 ліпеня
Паводле Міністэрства здароўя, на 31 ліпеня ў Беларусі:
- агулам 67 808 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
- 559 памерлі; з памерлых усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
- 62 444 пацыенты паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
- гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 143 выпадкі і прызналі яшчэ 6 сьмерцяў, а выпісалі 679 чалавекі;
- такім чынам, колькасьць «актыўных выпадкаў» — 4805; іх стала менш на 542 за дзень;
- ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 1 299 428 тэстаў, 10 842 за дзень, зь якіх станоўчы вынік далі 1,32%;
- колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляюць.
Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.
Прэм'ер-міністар Косава паведаміў, што захварэў COVID-19
Прэм'ер-міністар Косава Авдула Хоці паведаміў 2 жніўня аб станоўчым выніку тэсту на каранавірусную хваробу COVID-19. Хоці адзначыў, што мае лёгкі кашаль, аднак іншых распаўсюджаных сымптомаў хваробы няма.
«Зь сёньняшняга дня я буду знаходзіцца ў ізаляцыі цягам двух тыдняў. Я буду выконваць сваю працу з дому», — паведаміў кіраўнік ураду Косава ў Facebook.
Акрамя Хоці, на каранавірусную хваробу з сусьветных палітыкаў перахварэлі ў прыватнасьці прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Барыс Джонсан, прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару, прынц Манака Альбэрт Другі. Пра «бессымптомнае» цячэньне COVID-19 у сябе паведаміў і Аляксандар Лукашэнка.
99 новых выпадкаў і 4 прызнаныя сьмерці. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 3 жніўня
Паводле Міністэрства здароўя, на 3 жніўня ў Беларусі:
- агулам 68 166 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
- 571 памёр; з памерлых усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
- 62 943 пацыенты паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
- гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 99 выпадкаў (менш за 100 упершыню з 4 красавіка) і прызналі яшчэ 4 сьмерці, а выпісалі 47 чалавекі;
- такім чынам, колькасьць «актыўных выпадкаў» — 4652; іх стала больш на 48 за дзень (на столькі ж павялічылася ў мінулы панядзелак, пасьля ж за шэсьць дзён зьменшылася на 1617);
- ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 1 323 814 тэстаў, 3838 за дзень, зь якіх станоўчы вынік далі 2,58% (цягам мінулага тыдня доля станоўчых тэстаў вагалася ў раёне 1–2%, але тэстаў на дзень было ў некалькі разоў больш);
- колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляюць.
Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.
У ЗША эпідэмія распаўсюдзілася з гарадоў на пэрыфэрыю
Каардынатар Белага дому ў справе супрацьдзеяньня каранавірусу доктар Дэбара Біркс заявіла ў інтэрвію CNN, што эпідэмія ў ЗША ўступіла ў новую фазу: каранавірус распаўсюдзіўся значна шырэй, чым гэта было ў сакавіку і красавіку. Эпідэмія паразіла ня толькі гарады, але і пэрыфэрыю.
Біркс падкрэсьліла неабходнасьць выконваць рэкамэндацыі органаў аховы здароўя: насіць маскі і трымаць сацыяльную дыстанцыю.
«Усім жыхарам невялікіх паселішчаў, удалечыні ад гарадзкіх агламэрацый, хачу сказаць: у вас няма імунітэту да каранавірусу. Калі вы жывяце побач са сваякамі, людзьмі некалькіх пакаленьняў, і ў вашай мясцовасьці ўспышка эпідэміі, вам давядзецца насіць маскі нават дома», сказала Біркс.
BBC: Іран занізіў колькасьць памерлых ад COVID-19 амаль у тры разы
Улады Ірану заніжаюць дадзеныя аб сьмяротнасьці ад каранавірусу. Да такой высновы прыйшло расьсьледаваньне журналістаў Пэрсыдзкай службы BBC.
Паводле афіцыйных дадзеных уладаў Ірану, з пачатку эпідэміі да 20 ліпеня ахвярамі каранавірусу ў краіне сталі 14 405 чалавек, усяго інфікавана было каля 280 тысяч.
Аднак, паводле дакумэнтаў, атрыманых BBC ад ананімных крыніц у Іране, колькасьць ахвяр у краіне амаль у тры разы вышэйшая, чым афіцыйна абвешчана — каля 42 тысяч, а інфікаваных больш амаль удвая.
4 жніўня хаваюць памерлага ад каранавірусу мастака, ліквідатара аварыі на ЧАЭС Лявона Грышука
Разьвітаньне з мастаком, сябрам суполкі «Пагоні» Лявонам Грышуком адбудзецца 4 жніўня а 15.30 на Чыжоўскіх могілках у Менску. Ён памёр ад каранавіруснай інфэкцыі, пацьвердзіла ягоная жонка.
Лявону Грышуку стала кепска ў сярэдзіне ліпеня, яго паклалі ў 6-ю менскую клінічную лякарню. Практычна ад пачатку ён знаходзіўся на апараце вэнтыляцыі лёгкіх, апошнім часам яго ўвялі ў штучную кому. 2 жніўня сэрца ня вытрымала. Налета ён мог адзначыць 70-гадовы юбілей.
САЗ: вакцына ад каранавірусу можа ніколі не зьявіцца
Кіраўнік Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя перасьцярог, што, нягледзячы на ўсе надзеі на стварэньне вакцыны ад COVID-19, магчыма, яна так ніколі і ня зьявіцца, перадае ВВС.
Тэдрас Гебрэесус зьвярнуўся да ўсіх жыхароў плянэты з настойлівым заклікам выконваць усе неабходныя захады засьцярогі, такія як сацыяльнае дыстанцыяваньне, рэгулярнае мыцьцё рук і нашэньне масак.
84 новыя выпадкі і 3 прызнаныя сьмерці. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 4 жніўня
Паводле Міністэрства здароўя, на 4 жніўня ў Беларусі:
- агулам 68 250 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
- 574 памерлі; з памерлых усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
- 63 163 пацыенты паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
- гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 84 выпадкі і прызналі яшчэ 3 сьмерці, а выпісалі 220 чалавек;
- такім чынам, колькасьць «актыўных выпадкаў» — 4513; іх стала менш на 139 за дзень;
- ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 1 325 776 тэстаў, 1962 за дзень, зь якіх станоўчы вынік далі 4,28% (цягам мінулага тыдня рабілі па 10–12 тысяч тэстаў на дзень, доля станоўчых тэстаў вагалася ў раёне 1–2%);
- колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляюць.
Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.
Галоўны інфэкцыяніст ЗША заявіў, што школы і каледжы ў краіне могуць адкрыцца
Амэрыканскія школы і каледжы могуць адкрыцца, але афіцыйныя асобы павінны праяўляць асьцярожнасьць і надаваць прыярытэтную ўвагу пытаньням бясьпекі, заявіў доктар Энтані Фаўчы.
Односна школ трэба зыходзіць з таго, што яны павінны адкрыцца, сказаў Фаўчы — дырэктар Нацыянальнага інстытуту інфэкцыйных захворваньняў і алергіі.
«Калі ўсё зрабіць правільна, то гэта ня будзе ўяўляць небясьпеку, але, зноў жа, трэба праяўляць асьцярожнасьць, калі людзі будуць прыходзіць з вуліцы, — сказаў ён. — Але, думаю, калі яны будуць прытрымлівацца рэкамэндацый, якія складаюцца для вяртаньня людзей, усё павінна быць у парадку».
126 новых выпадкаў і 3 прызнаныя сьмерці. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 5 жніўня
Паводле Міністэрства здароўя, на 5 жніўня ў Беларусі:
- агулам 68 376 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
- 577 памерлі; з памерлых усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
- 63 425 пацыентаў паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
- гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 126 выпадкаў і прызналі яшчэ 3 сьмерці, а выпісалі 262 чалавек;
- такім чынам, колькасьць «актыўных выпадкаў» — 4374; іх стала менш на 139 за дзень (роўна на столькі ж зьменшылася іх колькасьць днём раней);
- ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 1 334 868 тэстаў, 9092 за дзень, зь якіх станоўчы вынік далі 1,39% (пры тым днём раней паведамілі пра 1962 тэстаў, зь якіх станоўчымі былі 4,28%);
- колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляюць.
Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.
У Аўганістане каранавірусам можа быць заражаны кожны трэці жыхар
У Аўганістане, паводле ацэнак Міністэрства аховы здароўя краіны, каранавірусам можа быць інфікаваная прыблізна траціна насельніцтва, або каля 10 мільёнаў чалавек.
Афіцыйна ўлады зарэгістравалі амаль 37 тысяч выпадкаў інфікаваньня, памерлі за час пандэміі 1294 чалавекі. Але рэальная колькасьць хворых і сьмерцяў ад каранавірусу, як лічаць экспэрты, значна вышэйшая.
Пра тое, што заражаных можа быць каля 10 мільёнаў, заявіў міністар аховы здароўя Ахмад Джавад Асманамі. Паводле яго, такая ацэнка засноўваецца на выніках тэставаньня каля 9,5 тысяч жыхароў. Дасьледаваньне праводзілася ў супрацоўніцтве з Сусьветнай арганізацыяй здароўя. У сталіцы краіны, Кабуле, каранавірусам магла заразіцца палова пяцімільённага гарадзкога насельніцтва.
127 новых выпадкаў і 3 прызнаныя сьмерці. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 6 жніўня
Паводле Міністэрства здароўя, на 6 жніўня ў Беларусі:
- агулам 68 503 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
- 580 памерлі; з памерлых усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
- 63 756 пацыентаў паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
- гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 127 выпадкаў і прызналі яшчэ 3 сьмерці (такая лічба выходзіць трэці дзень запар, да таго тры дні запар прызнавалі па 4 сьмерці), а выпісалі 331 чалавека;
- такім чынам, колькасьць «актыўных выпадкаў» — 4167; іх стала менш на 207 за дзень;
- ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 1 344 303 тэстаў, 9435 за дзень, зь якіх станоўчы вынік далі 1,35%;
- колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляюць.
Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.
У ЗША ад COVID-19 за суткі памерлі звыш 2000 чалавек — найбольш за тры апошнія месяцы
Захварэлі за апошнія суткі больш за 58 000 чалавек.
Паводле дадзеных мэдычных экспэртаў Унівэрсытэту Вашынгтону, да 1 сьнежня ад COVID-19 ў ЗША могуць памерці каля 300 000 амэрыканцаў. Пры гэтым ва ўнівэрсытэце адзначаюць, што да 70 000 жыцьцяў можна выратаваць, калі людзі будуць прытрымлівацца масачнага рэжыму.
У ЗША з пачатку пандэміі памерлі больш за 159 000 чалавек, гэта найбольшы паказьнік у сьвеце, захварэлі 4,9 мільёна чалавек.
111 новых выпадкаў, 444 выпісаных. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 7 жніўня
Паводле Міністэрства здароўя, на 7 жніўня ў Беларусі:
- агулам 68 614 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
- 583 памерлі; з памерлых усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
- 64 200 пацыентаў паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
- гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 111 выпадкаў і прызналі яшчэ 3 сьмерці (такая лічба выходзіць чацьвёрты дзень запар, да таго тры дні запар прызнавалі па 4 сьмерці), а выпісалі 444 чалавек;
- такім чынам, колькасьць «актыўных выпадкаў» — 3831; іх стала менш на 336 за дзень;
- ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 1 353 657 тэстаў, 9354 за дзень, зь якіх станоўчы вынік далі 1,19%;
- колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляюць.
Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.