Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Казахстану падоўжыў карантын: у краіне 86 тысяч інфікаваных каранавірусам


Прэзыдэнт Казахстану Касым Жамарт Такаеў на нарадзе 29 ліпеня даручыў падоўжыць карантынныя захады на два тыдні, паведаміла адміністрацыя прэзыдэнта Казахстану.

Прэм’ер-міністар Казахстану Аскар Мамін паведаміў, што з 5 ліпеня выяўленьне заражэньняў «стабілізавалася» на ўзроўні 1 500-1 600 чалавек за дзень, на 47 адсоткаў зьнізілася загружанасьць стацыянараў, узрасла колькасьць ачунялых, скарацілася колькасьць зваротаў у службу хуткай мэдыцынскай дапамогі.

У Казахстане на фоне пагаршэньня эпідэміялягічнай сытуацыі і ўсплёску захворваньня каранавірусам і пнэўманіяй улады зь 5 ліпеня паўторна ўвялі карантынныя абмежаваньні, закрылі шэраг прадпрыемстваў сфэры паслуг, розьнічнага гандлю, абмежаваўшы аўтобусныя перавозкі. Першапачаткова разьлічаныя на два тыдні абмежаваньні 14 ліпеня працягнулі да 2 жніўня.

За мінулыя суткі ў Казахстане зарэгістравалі 1 544 выпадкі каранавірусу. Паводле Міністэрства здароўя краіны, агульная колькасьць выяўленых выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі ў Казахстане склала 86 192. Прычынай сьмерці соцень людзей, заражаных каранавірусам, прызналі іншыя захворваньні, а COVID-19 пішуць як суправаджальны дыягназ.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG